Трэніроўкі ў каманды праходзяць тры разы на тыдзень. Пры гэтым дзяўчыны лічаць сябе аматаркамі і стаць прафесіяналкамі нават не спрабуюць: для іх каманда па рэгбі — гэта гурток па інтарэсах. "Маланка" — пакуль што дваровая каманда і не гуляе афіцыйныя матчы. Затое яны ездзілі на аматарскія гульні ва Украіну і Расію, а цяпер рыхтуюцца да больш маштабнага міжнароднага турніру.
"Навошта займацца рэгбі? Дзяўчатам наогул класна займацца спортам. Гульня дысцыплінуе, вучыць знаходзіцца ў калектыве. Дзесяць хвілін гульні замяняюць гадзіну напружанай працы", — распавяла Вольга Прашковіч, трэнер каманды "Маланка".
У каманду можа прыйсці любая дзяўчына, з самымі рознымі здольнасцямі. Аднак "Маланка" ставіць адна важную ўмову: гульцы павінны ставіцца адзін да аднаго з чалавекалюбствам і ў цэлым не праяўляць розныя формы дыскрымінацыі.