Палац у Нясвіжы запрашае на інтэрактыўны квэст

© Sputnik / Ася ПоплавскаяКвэст "Знайсці скарбы Радзівілаў", архіўнае фота
Квэст Знайсці скарбы Радзівілаў, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Квэст "Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў" - гэта адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса.

МІНСК, 13 кра — Sputnik. Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж" запрашае ўсіх аматараў прыгод прыняць удзел у інтэрактыўным квэсце, паведамляе палац на сваёй старонцы ў Facebook.

Музей мінскай конкі - Sputnik Беларусь
Фота
Музей мінскай конкі: прайсці квэст і атрымаць кніжку фурмана

"Квэст "Таямніцы і загадкі Палаца Радзівілаў" — гэта амаль што адзіная магчымасць пабываць у закрытых для турыстаў месцах комплекса. Напрыклад, апынуцца на апошнім паверсе вежы і спусціцца ў падмуркі, заглянуць за закрытыя дзверы і знайсці адгадкі з даўніны, каб перайсці на новы ўзровень", — распавялі арганізатары.

Пад час праходжання квэсту ўдзельнікі мусяць пазнаёміцца з князем Антоніем Вільгельмам. Асоба князя будзе цэнтральнай у інтэрактыўнай праграме. Антоній Вільгельм будзе задаваць пытанні і накіроўваць аматараў прыгод да сустрэчы з іншымі гістарычнымі асобамі.

Квэст прадугледжвае ўдзел асобных каманд з колькасцю гульцоў у кожнай ад 2 да 7 чалавек. Гульня разлічана на адначасовы ўдзел ад 20 да 80 чалавек.

Перад пачаткам гульні наведвальнікі, якія набылі квіток на ўдзел у квэсце, могуць пазнаёміцца з Палацавай экспазіцыяй, а таксама дадаткова замовіць экскурсійную праграму ці паслугу аўдыягіда.

Дзе: Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік "Нясвіж".

Калі: 22 красавіка 15:30-17:10.

Кошт квітка — 26 рублёў.

Стужка навiн
0