https://bel.sputnik.by/20170413/shagal-sucin-i-bakst-upershynyu-u-minsku-pad-adnym-daham-1028314771.html
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
Sputnik Беларусь
У Мінску ўпершыню ў адкрытым доступе будуць прадстаўлены карціны самых вядомых беларускіх мастакоў, а экспазіцыю мяркуецца змяняць з дапамогай каментароў і... 13.04.2017, Sputnik Беларусь
2017-04-13T14:54+0300
2017-04-13T14:54+0300
2017-04-13T15:14+0300
у беларусі
навіны
галоўнае
культура
афiша
мінск
марк шагал
хаім суцін
віктар бабарыка
леон бакст
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102831/37/1028313753_0:0:1192:674_1920x0_80_0_0_e546b3b8e8793ef36d269c534ffd3e44.png
МІНСК 13 крас — Sputnik. У Мінску ў Палацы мастацтваў з 14 красавіка адкрываецца пастаянна дзеючая галерэя праекта "Арт-Беларусь".У Беларусі ўпершыню ў рамках аднаго арт-праекта ў рамках адзінай экспазіцыі выстаўлены больш за 50 твораў беларускага мастацтва з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.Суцін у працоўным кабінецеСярод экспануемых аўтараў — майстры сусветнага ўзроўню Марк Шагал, Хаім Суцін, Леон Бакст, Восіп Цадкін, Міхаіл Кікоін, Фердынанд Рушчыц, Валенцій Ваньковіч і іншыя.Прэзентуючы ўнікальную выставу, кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка падкрэсліў, што "ўпершыню ў адкрытым доступе і на пастаяннай аснове ў Беларусі ўтвараецца кропка, дзе сабраны самыя значныя імёны беларускага мастацтва"."Многія думаюць, што Суцін вісіць у маім кабінеце і я кожны дзень на яго гляджу. Ужо не вісіць, ён тут, Цадкін і ўсе астатнія", — пажартаваў Бабарыка.Паводле яго слоў, усе, хто наракаў, што не можа пісаць пра Шагала, не ўбачыўшы яго на ўласныя вочы, могуць прыйсці на выставу і паглядзець.Бясплатны wi-fi і сэлфіКуратар карпаратыўнай калекцыі банка Аляксандр Зіменка распавёў, што "на сённяшні дзень у калекцыі банка знаходзіцца больш за 110 твораў мастацтва, тут вы бачыце крыху менш за палову".Паводле яго слоў, пад час працы над экспазіцыяй было вырашана трохі пахуліганіць і адмовіцца ад храналагічнага прынцыпу фарміравання экспазіцыі. Выстава сабрала самыя значныя творы з калекцыі.Аляксандр Зіменка адзначыў, што выстава накіравана на шырокага гледача, але акцэнт робіцца на моладзь у першую чаргу, для гэтага прадугледжаны максімальны інтэрактыў ад бясплатнага wi-fi да ратацыі калекцыі ў залежнасці ад каментароў і колькасці сэлфі з працамі майстроў.Імёны, якімі варта ганарыцца"Мы хочам паказаць, што ў Беларусі ёсць імёны, якімі варта ганарыцца. Для таго, каб атрымаць асалоду ад выдатных твораў мастацтва не трэба ехаць у Вільнюс, Маскву, Берлін, Парыж, а можна проста прыехаць у Палац мастацтваў", — падкрэсліў куратар калекцыі.У далейшым, па яго словах, экспазіцыя выставы стане пляцоўкай правядзення самых розных культуралагічных праектаў, пачынаючы ад дэманстрацыі фільмаў, розных майстар-класаў і дыскусій, да 3D кніжнай майстэрні Францыска Скарыны, дзе можна будзе не толькі даведацца, як друкавалася першая беларуская кніга, але і паспрабаваць выканаць квэст.
мінск
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102831/37/1028313753_4:55:987:672_1920x0_80_0_0_b579ec608d08f4666cff2d301fd99949.pngSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , мінск, марк шагал, хаім суцін, віктар бабарыка, леон бакст, аляксандр зіменка, белгазпрамбанк, мастакі, мастацтва, выстава, мастакі парыжскай школы з беларусі
у беларусі, навіны , галоўнае, культура, афiша , мінск, марк шагал, хаім суцін, віктар бабарыка, леон бакст, аляксандр зіменка, белгазпрамбанк, мастакі, мастацтва, выстава, мастакі парыжскай школы з беларусі
Шагал, Суцін і Бакст упершыню ў Мінску пад адным дахам
14:54 13.04.2017 (абноўлена: 15:14 13.04.2017) У Мінску ўпершыню ў адкрытым доступе будуць прадстаўлены карціны самых вядомых беларускіх мастакоў, а экспазіцыю мяркуецца змяняць з дапамогай каментароў і сэлфі.
МІНСК 13 крас — Sputnik. У Мінску ў Палацы мастацтваў з 14 красавіка адкрываецца пастаянна дзеючая галерэя праекта "Арт-Беларусь".
У Беларусі ўпершыню ў рамках аднаго арт-праекта ў рамках адзінай экспазіцыі выстаўлены больш за 50 твораў беларускага мастацтва з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.
Суцін у працоўным кабінеце
Сярод экспануемых аўтараў — майстры сусветнага ўзроўню Марк Шагал, Хаім Суцін, Леон Бакст, Восіп Цадкін, Міхаіл Кікоін, Фердынанд Рушчыц, Валенцій Ваньковіч і іншыя.
Прэзентуючы ўнікальную выставу, кіраўнік Белгазпрамбанка Віктар Бабарыка падкрэсліў, што "ўпершыню ў адкрытым доступе і на пастаяннай аснове ў Беларусі ўтвараецца кропка, дзе сабраны самыя значныя імёны беларускага мастацтва".
"Многія думаюць, што Суцін вісіць у маім кабінеце і я кожны дзень на яго гляджу. Ужо не вісіць, ён тут, Цадкін і ўсе астатнія", — пажартаваў Бабарыка.
Паводле яго слоў, усе, хто наракаў, што не можа пісаць пра Шагала, не ўбачыўшы яго на ўласныя вочы, могуць прыйсці на выставу і паглядзець.
Куратар карпаратыўнай калекцыі банка Аляксандр Зіменка распавёў, што "на сённяшні дзень у калекцыі банка знаходзіцца больш за 110 твораў мастацтва, тут вы бачыце крыху менш за палову".
Паводле яго слоў, пад час працы над экспазіцыяй было вырашана трохі пахуліганіць і адмовіцца ад храналагічнага прынцыпу фарміравання экспазіцыі. Выстава сабрала самыя значныя творы з калекцыі.
Аляксандр Зіменка адзначыў, што выстава накіравана на шырокага гледача, але акцэнт робіцца на моладзь у першую чаргу, для гэтага прадугледжаны максімальны інтэрактыў ад бясплатнага wi-fi да ратацыі калекцыі ў залежнасці ад каментароў і колькасці сэлфі з працамі майстроў.
Імёны, якімі варта ганарыцца
"Мы хочам паказаць, што ў Беларусі ёсць імёны, якімі варта ганарыцца. Для таго, каб атрымаць асалоду ад выдатных твораў мастацтва не трэба ехаць у Вільнюс, Маскву, Берлін, Парыж, а можна проста прыехаць у Палац мастацтваў", — падкрэсліў куратар калекцыі.
У далейшым, па яго словах, экспазіцыя выставы стане пляцоўкай правядзення самых розных культуралагічных праектаў, пачынаючы ад дэманстрацыі фільмаў, розных майстар-класаў і дыскусій, да 3D кніжнай майстэрні Францыска Скарыны, дзе можна будзе не толькі даведацца, як друкавалася першая беларуская кніга, але і паспрабаваць выканаць квэст.