Апублікаваны графік правядзення ЦТ у 2017 годзе

© Sputnik / Виктор ТолочкоЦэнтральнае тэставанне
Цэнтральнае тэставанне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Рэгістрацыя на цэнтралізаванае тэставанне пройдзе з 30 красавіка па 3 чэрвеня.

МІНСК, 14 кра — Sputnik. Каляндар правядзення цэнтралізаванага тэставання (ЦТ) у 2017 годзе апублікаваны ў Беларусі ў пятніцу.

Графік выпрабаванняў на ЦТ Мінадукацыі зацвердзіла яшчэ 31 сакавіка, аднак апублікаваная інфармацыя была толькі ў сярэдзіне красавіка.

Так, у 2017 годзе тэставанне пройдзе ў наступныя дні:

  • беларуская мова — 12 чэрвеня, панядзелак;
  • руская мова — 14 чэрвеня, серада;
  • грамадазнаўства — 16 чэрвеня, пятніца;
  • матэматыка — 18 чэрвеня, нядзеля;
  • біялогія — 20 чэрвеня, аўторак;
  • замежная мова — 22 чэрвеня, чацвер;
  • хімія — 24 чэрвеня, субота;
  • фізіка — 26 чэрвеня, панядзелак;
  • гісторыя Беларусі — 28 чэрвеня, серада;
  • геаграфія — 30 чэрвеня, пятніца;
  • сусветная гісторыя (найноўшы час) — 2 ліпеня, нядзеля.

Пералiк устаноў адукацыi, пункты рэгістрацыі для праходжання ЦТ як у асноўны, так і ў рэзервовыя дні будуць апублікаваныя разам з пастановай міністэрства ў бліжэйшыя дні. Рэгістрацыя для праходжання ЦТ пройдзе з 30 красавіка па 3 чэрвеня, пункты рэгістрацыі будуць працаваць з 09:00 да 19:00, па суботах — на гадзіну менш.

Сертыфікаты ЦТ у Беларусі можна будзе атрымаць з 10 ліпеня.

Стужка навiн
0