МІНСК, 14 кра — Sputnik. Міністэрства адукацыі Беларусі ўстанавіла спіс "найбольш запатрабаваных эканомікай" спецыяльнасцяў, пры паступленнi на якiя шэрагу абітурыентаў не прыйдзецца здаваць уступныя экзамены.
У спіс ведамства на 2017 год увайшлі 29 спецыяльнасцяў.
Пералік спецыяльнасцяў уключае ў сябе:
- "Тэхнічная праца і прадпрымальніцтва",
- "Абсталяванне і тэхналогіі высокаэфектыўных працэсаў апрацоўкі матэрыялаў",
- "Машыны і абсталяванне ляснога комплексу",
- "Металургічная вытворчасць і матерыялаапрацоўка",
- "Аграномія",
- "Заатэхнія",
- "Ветэрынарная медыцына",
- "Лясная гаспадарка".
На гэтыя і некаторыя іншыя спецыяльнасці ў 2017 годзе можна паступіць без іспытаў.
Каб стаць студэнтам без здачы ўступных выпрабаванняў у абітурыента павінен быць залаты ці срэбны медаль, таксама магчыма наяўнасць дыплома аб прафтэхадукацыі або сярэдняй спецыяльнай з адзнакай.
Без экзаменаў у ВНУ прымуць таксама пераможцаў міжнародных алімпіяд, спіс якіх зацвердзіла ведамства, а таксама рэспубліканскай алімпіяды, якая прайшла ў гэтым годзе. Пройдуць без экзаменаў і пераможцы абласных і мінскага этапаў алімпіяды.