Відэа

Еўрапейцы пакаштуюць беларускае марозіва "28 капеек"

Падпісацца
Кампанія "Мароз прадукт" вырабляе ў год 260 мільёнаў порцый марожанага. Глядзіце на відэа, як вырабляецца ласунак, які неўзабаве патрапіць на еўрапейскі рынак.

Беларуская кампанія "Мароз прадукт" атрымала еўрапейскія сертыфікаты якасці, якія даюць права пастаўляць марозіва ў краіны ЕС.

"Гэты працэс заняў два гады", — распавёў намеснік дырэктара па развіцці Юрый Лагунчык.

Галоўныя рынкі збыту беларускага марозіва — Расія (Цэнтральны і Паўднёвы акруга, Каўказ), а самыя далёкія партнёры — Калумбія.

Дарэчы, марозіва ў Калумбію ідзе ў кантэйнерах 40 дзён, і ўвесь гэты час падтрымліваецца тэмпература ў мінус дваццаць градусаў.

Для экспарту ў Еўропу ў беларускага марозіва пакінуць ранейшым дызайн, але дададуць інфармацыю на замежных мовах, распавёў прадстаўнік "Мароз прадукту".

Стужка навiн
0