МІНСК, 15 кра — Sputnik. Каталікі і праваслаўныя сёння адзначаюць Вялікую суботу — шосты дзень Страснога тыдня, які папярэднічае самому галоўнаму хрысціянскаму святу — Светлага Хрыстовага Уваскрэсення.
Хрысціяне Беларусі святкуюць Вялікдзень сёлета ў адзін дзень — 16 красавіка. Каталікі і праваслаўныя адначасова трымалі пост і пражывалі ў малітвах і разважаннях кожны дзень Страснога тыдня, прысвечанага падзеям апошніх дзён зямнога жыцця Ісуса.
У Дзень Вялікай суботы каталікі і праваслаўныя ўзгадваюць цялеснае пахаванне Ісуса Хрыста. Са слоў праваслаўных святароў, для ўсіх хрысціян гэты дзень і журботны, і радасны адначасова: Ісус у магіле, але будзе цуд.
Кіраўнік Беларускай праваслаўнай царквы мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел у 09:00 адслужыць у Свята-Духавым саборы ў Мінску боскую літургію, у 23:15 — Вялікодную Усяночную, у 23:45 — узначаліць Хросны ход. Апоўначы ў храмах пачнецца Вялікодная Ютрань, пасля якой — боская літургія. Святары апрануць спачатку белыя, а потым чырвоныя ўбранні.
У суботу ў храмах пачынаецца благаславенне ежы на святочны велікодны стол. У каталіцкіх парафіях благаславенне страў будзе весціся кожную гадзіну на працягу ўсяго дня.
Кіраўнік Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч у 11:00 дабраславіць велікодныя стравы вернікаў у парафіі Святога Антонія ў мікрараёне Малінаўка, у 13:15 — у касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы, у 14:00 — у касцёле Святога Сымона і Святой Алены.
У парафіі Маці Божай Будслаўскай у мікрараёне Каменная Горка ў 12:00 благаслаўляць вялікодныя пачастункі будзе апостальскі нунцый Габар Пінтэр.