Радыё

Ксёндз: гэта вялікі знак, што ўсе канфесіі адзначаюць Вялікдзень разам

© Sputnik / Луханин МихаилКсензд Юрий Санько
Ксензд Юрий Санько - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ксёндз Юрый Санько павіншаваў усіх вернікаў са светлым святам Вялікадня і адзначыў, што сёлетняе свята мае выключны сэнс, бо ўсе канфесіі адзначаюць яго разам, у адзін дзень.
Ксёндз: гэта вялікі знак, што ўсе канфесіі адзначаюць Вялікдзень разам

Вялікдзень — гэта важная падзея для кожнага з нас, для кожнай сям'і, гэта выключныя дні ва ўсім годзе, калі мы рыхтуемся адзначаць Вялікдзень, святкуем і перажываем разам, адзначыў ксёндз Юрый Санько на радыё Sputnik Беларусь.

"Выключнасць Вялікадня ў гэтым годзе таксама і ў тым, што ўсе канфесіі святкуюць яго разам, няма нават каляндарнага падзелу. І ў гэтым ёсць вялікі знак Божай любові і нашай еднасці", — дадаў суразмоўца Sputnik.

У светлы Вялікдзень ксёндз Юрый Санько пажадаў, каб кожны чалавек незалежна ад веравызначэння перажыў гэтае свята па-сямейнаму, каб усе ўмелі не толькі прымаць віншаванні, але і віншаваць, і каб мы ўмелі не толькі прасіць прабачэння, але і выбачаць.

"Няхай гэтыя дні будуць выключныя, няхай гэты Вялікдзень будзе адметным для нас, няхай гэта будзе невялічкі, але ўпэўнены крок у нашым духоўным развіцці. Хрыстос уваскрэс! Сапраўды ўваскрэс!" — сказаў ксёндз.

Віншаванні ксяндза Юрыя Санько са светлым святам Вялікадня слухайце на радыё Sputnik Беларусь.

Стужка навiн
0