Відэа

Мітрапаліт Кандрусевіч павіншаваў вернікаў са светлым святам Вялікадня

Падпісацца
Глядзіце на відэа Sputnik святочнае віншаванне мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень.

Каталіцкі касцёл, праваслаўная царква і пратэстанцкія супольнасці адзначаюць у адзін дзень галоўнае хрысціянскае свята — Уваскрасенне Хрыста.

Са слоў Тадэвуша Кандрусевіча, гэтае свята аб'ядноўвае ўсіх, негледзячы на тое, што ў касцёла і праваслаўнай царквы розныя календары і традыцыі.

"Пасха паходзіць ад слова "песах" — габрэі святкавалі песах на ўспамін шчаслівага сыходу з Егіпту. Маісей вывеў іх з егіпецкага палону да фізічнай свабоды. Ісус Хрыстос, як новы Маісей, як сапраўдны Бог і чалавек, вывеў з грахоўнага рабства ў свабоду дзяцей божых. Гэта тая сапраўдная свабода, якую нам дараваў Бог", — адзначыў архібіскуп.

Паводле меркавання мітрапаліта Кандрусевіча, недастаткова асвяціць яйкі, недастаткова толькі прыйсці да касцёла, да царквы ці іншага малітоўнага дома, але трэба сэрцам уваскрэснуць.

Падрабязней азнаёміцца з віншаваннем мітрапаліта Мінска-Магілёўскага архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча на Вялікдзень можна на на відэа Sputnik.

Стужка навiн
0