Выстава-продаж прадметаў даўніны пройдзе ў Гродна 29-30 красавіка

© Sputnik / Арцём Кір'янаўПатэфон
Патэфон - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У кірмашы возьмуць удзел калекцыянеры з усёй Беларусі, Польшчы і Літвы.

МНІСК, 16 кра — Sputnik. На кірмашы будуць прадстаўлены этнічнае начынне, антыкварныя ўпрыгажэнні, творы мастацтва, прадметаў з нумізматычных, фалерыстычных, філатэлістычных і іншых калекцый.

На выставе будуць таксама прадстаўлены старыя прадметы матэрыяльнай культуры. Будзе арганізаваны паказ калекцый — удзельнікі будуць мець магчымасць набыць, прадаць ці абмяняцца калекцыйным матэрыялам.

Са слоў арганізатараў, выставу наведаюць калекцыянеры з усёй Беларусі, Польшчы і Літвы.

У кірмашы могуць узяць удзел усе жадаючыя калекцыянеры і аматары даўніны па папярэдняй заяўцы. Заяўку трэба даслаць на адрас: viktor@kakareko.ru., узор бланка заяўкі даступны па спасылцы.

Стужка навiн
0