5 фактоў з жыцця беларускай прыгажуні, якая не збіраецца замуж

© Sputnik / Мария АмелинаКацярына Дуброўская - удзельніца конкурсу "Краса Сусвету- 2017"
Кацярына Дуброўская - удзельніца конкурсу Краса Сусвету- 2017 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На конкурсе "Краса Сусвету – 2017" Беларусь прадставіць 25-гадовая гамяльчанка Кацярына Дуброўская. Sputnik даведаўся пяць цікавых фактаў з жыцця прыгажуні.

На конкурсе "Краса Сусвету — 2017" Беларусь прадставіць 25-гадовая гамяльчанка Кацярына Дуброўская. Sputnik даведаўся пяць цікавых фактаў з жыцця прыгажуні.

Факт 1

Кацярыну з дзяцінства цягнула ў медыцыну — "лячыла" лялек, трэніравалася рабіць уколы на кабачках. Пяць гадоў таму, пасля заканчэння Гомельскага медыцынскага каледжа і курсаў перападрыхтоўкі, па размеркаванні трапіла ў рэчыцкую Цэнтральную бальніцу. Працуе тут да гэтага часу аперацыйнай медсястрой. Праца ў аперацыйным блоку нялёгкая, але дзяўчына на лёс не скардзіцца.

"Складанасцяў, вядома, хапае, часам і перакусіць некалі. Даводзілася асіставаць на аперацыях рознай складанасці, некаторыя доўжыліся па 5-6 гадзін. Але мне падабаецца мая праца і людзі, што побач", — прызнаецца медсястра.

Працу Кацярына сумяшчае з вучобай — атрымлівае другую адукацыю па спецыяльнасці "Псіхалогія" ў Гомельскім універсітэце імя Ф. Скарыны.

© Photo : из личного архива Екатерины ДубровскойКацярына Дуброўская працуе медсястрой у Цэнтральнай рэчыцкай бальніцы
Екатерина Дубровская работает операционной медсестрой в Центральной речицкой больнице - Sputnik Беларусь
Кацярына Дуброўская працуе медсястрой у Цэнтральнай рэчыцкай бальніцы

Факт 2

Конкурсы прыгажосці ўвайшлі ў жыццё Кацярыны яшчэ ў школьныя гады, калі яна стала пераможцай "Восеньскага зачаравання". Затым чакалі больш важкія перамогі і тытулы: "Міс фітнес", "Лэдзі Галівуд". Сёлета яркай дзяўчыне дасталася званне "Міс Рэчыца".

© Photo : из личного архива Екатерины ДубровскойКацярына атрымала тытул "Міс Рэчыца"
Титул Мисс Речица – 2017 у Екатерины Дубровской - Sputnik Беларусь
Кацярына атрымала тытул "Міс Рэчыца"

Адправіць заяўку ў аргкамітэт конкурсу "Краса Сусвету" Кацярына вырашыла сама. Ужывую канкурсантак журы не бачыла, іх дадзеныя ацэньваліся па відэавізітоўкам. Перамогу на гэтым этапе сваякі Каці назвалі падзеяй года.

"Больш за ўсіх узрадавалася мама. Не магу перадаць словамі, што рабілася ў яе ў душы. Столькі эмоцый! Я таксама доўга не магла прыйсці ў сябе, калі арганізатары конкурсу паведамілі: "Вы ў фінале", — дзяўчына да гэтага часу хвалюецца, узгадваючы гэты момант.

Факт 3

Нягледзячы на шчыльны графік працы, Кацярына не лянуецца рабіць па раніцах зарадку, знаходзіць час для заняткаў фітнесам. Пры росце 165 см яна важыць 49 кг. Вядзе здаровы лад жыцця і ўсяляк яго прасоўвае сярод сяброў і знаёмых. Калі выбіраць паміж клубнай вечарынкай і роварам, абярэ апошні варыянт.

"Раней вельмі падабалася вышываць крыжыкам, вязаць кручком, пэўны час моцна захаплялася тэхнікай канзашы. Цяпер на рукадзелле зусім мала часу", — усміхаецца таленавітая дзяўчына.

© SputnikКацярына Дуброўская вядзе інстаграм
Екатерина Дубровская ведет Инстаграм - Sputnik Беларусь
Кацярына Дуброўская вядзе інстаграм

Факт 4

Фінал конкурсу "Краса Сусвету" пройдзе ў Расіі ў верасні. Да ўдзелу дапускаюцца толькі незамужнія дамы. Калі ў жыцці Кацярыны за гэты час нешта зменіцца — напрыклад, паступіць прапанова рукі і сэрца, дзяўчына сто разоў падумае.

© Photo : Юрий ГалицкийКацярына плануе дасягнуць пэўных поспехаў у мадэльным бізнесе
Екатерина Дубровская намерена добиться успехов как модель - Sputnik Беларусь
Кацярына плануе дасягнуць пэўных поспехаў у мадэльным бізнесе

Дзіўна, але адна з найпрыгажэйшых дзяўчат Беларусі не хоча замуж. Цяпер Кацярына, з яе ўласных слоў, сканцэнтравана на кар'еры. Акрамя таго, мае намер працягваць дамагацца поспехаў у мадэльным бізнэсе.

Факт 5

У Кацярыны вельмі доўгія валасы (85 сантыметраў!), і на гэтую яе асаблівасць часта звяртаюць увагу як прыхільнікі, так і выпадковыя мінакі.

© Sputnik / Мария АмелинаРаз на месяц Кацярына Дуброўская робіць маскі для валасоў на аснове гарчыцы і аліўкавага алею
Раз в месяц Екатерина Дубровская делает маски для волос на основе горчицы и оливкового масла - Sputnik Беларусь
Раз на месяц Кацярына Дуброўская робіць маскі для валасоў на аснове гарчыцы і аліўкавага алею

"Я іх не афарбоўваю, стараюся менш падвяргаць тэрмічнаму ўздзеянню. Раз на месяц раблю хатнія маскі на аснове гарчыцы і аліўкавага алею. Яны паляпшаюць кровазварот скуры галавы. Спячыя цыбуліны абуджаюцца, валасы растуць хутчэй", — падзялілася простым рэцэптам фіналістка "Красы".

"Краса Сусвету — 2017" — гэта новы конкурс прыгажосці сусветнага маштабу расійскай вытворчасці. Арганізатары ставяць амбіцыйную мэту — зрабіць з конкурсу самы сацыяльна-значны праект у свеце, накіраваны на развіццё асобы, станаўленне сямейных каштоўнасцяў і здаровага ладу жыцця.

Стужка навiн
0