МІНСК, 17 кра — Sputnik. Музей гісторыі беларускага кіно прадстаўляе 28 красавіка класіку нямога беларускага кінематографа, фільм "Палескія рабінзоны" (1934, рэж. Л. Малчанаў).
"Прыгодніцкая аповесць Янкі Маўра "Палескія рабінзоны" карысталася папулярнасцю ў 1930-ыя гады, калі толькі выйшла ў свет, і ў пасляваенныя часы. Сённяшнія школьнікі ацэняць неўміручую аўтарскую прагу да вандровак і вынаходніцтваў. Таму не дзіўна, што аповесць неаднаразова экранізавалася, і ўпершыню — усяго толькі праз чатыры гады пасля выхаду кнігі", — распавялі ў музеі.
Спецыяльна для агучвання фільму "Палескія Рабінзоны" запрасілі музыкаў. Гурт "Фантастычныя Плыўцы" разам з капэлай "На Таку" зладзяць музычнае суправаджэнне для нямога беларускага шэдэўра.
Арганізатары абяцаюць, што наведвальнікі пачуюць не проста музыку да фільма, але атанальныя пасажы і экспрэсіўную какафонію, якія будуць перамяжацца з аўтэнтычнымі палескімі песнямі ды танцамі.
Дзе: Музей гісторыі беларускага кіно.
Калі: 28 красавіка а 18 гадзіне.
Кошт квітка — 5 рублёў.