Лукашэнка паабяцаў будаваць жыллё ў рэгіёнах

© Sputnik / Сергей ЛескетьНовостройки Минска
Новостройки Минска - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пашырэнне Мінска спыняецца, у той жа час плануецца развіццё рэгіёнаў.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Жыллё ў Беларусі будуць будаваць на месцах, заявіў у нядзелю ў горадзе Барань (Аршанскі раён) прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы ў гонар свята Вялікадня наведаў царкву горада Барань, дзе запаліў велікодную свечку і пагутарыў з мясцовымі жыхарамі. Кіраўнік дзяржавы абяцаў разабрацца з праблемамі рэгіёну і запэўніў, што ў агульным для краіны год будзе пераломным.

Падкрэсліў беларускі лідар і тое, што хоча, каб беларусы заставаліся жыць у сваіх рэгіёнах.

"Мінск мы будаваць спыняем. Мы не хочам усё насельніцтва перацягнуць у адно месца, як гэта ў Расіі адбываецца", — адзначыў Лукашэнка.

Прэзідэнт прызнаў: пакуль ён ехаў па Аршанскаму раёну, заўважыў, што віды прыгожыя і што "тут жыць можна". Лукашэнка таксама паабяцаў будаваць больш жылля ў рэгіёне.

Ён адзначыў, што неўзабаве ў Оршы адбудзецца выязное пасяджэнне ўрада.

Стужка навiн
0