МІНСК, 17 кра — Sputnik. Вярблюд загінуў з-за пачастункаў у мінскім заапарку, паведаміла ў панядзелак агенцтва "Минск-новости".
Прычынай гібелі жывёл у заапарках усё часцей становіцца недарэчная "дабрыня" наведвальнікаў, што кормяць звяроў не прыдатнай для іх ежай. Ад такога "пачастунку" загінуў вярблюд у мінскім заапарку.
"У страўніку пасля выкрыцця выявілі цэлафанавыя пакеты — праглынуў, мабыць, з пачастункамі. Вярблюды папулярны сярод наведвальнікаў — іх любяць не толькі пагладзіць, але і пакарміць: батонам, хлебам, чыпсамі, жуйкамі", — цытуе агенцтва супрацоўнікаў заапарка.
З іх слоў, адна з наведвальніц сталічнага заапарка прызналася, што частавала вярблюда поп-корнам, але жывёліна выхапіла ў яе ўсю скрынку.
Sputnik пакуль не атрымаў каментар у адміністрацыі мінскага заапарка з нагоды гібелі жывёлы.