Эстафета алімпійскага агню 2018 стартуе 1 лістапада ў Паўднёвай Карэі

© AFP 2024 / Ed JONESКанцэрт у Пхенчхане з нагоды старту зваротнага адліку да Гульняў 2018
Канцэрт у Пхенчхане з нагоды старту зваротнага адліку да Гульняў 2018 - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Эстафета пройдзе праз 17 гарадоў і правінцый, у ёй будуць удзельнічаць амаль восем тысяч факеланосцаў.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Эстафета агню зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года ў паўднёвакарэйскім Пхенчхане пачнецца 1 лістапада, паведамляе агенцтва "Р-Спорт" са спасылкай на Рэйтэр.

Алімпійскі агонь будзе запалены 24 кастрычніка ў грэцкай Алімпіі, а эстафета стартуе 1 лістапада, роўна за сто дзён да адкрыцця Гульняў у Пхенчхане. Эстафета пройдзе праз 17 гарадоў і правінцый, у ёй прымуць удзел амаль восем тысяч факеланосцаў. Агульная працягласць — 2018 кіламетраў.

Невядома, хто будзе апошнім факеланосцам і запаліць агонь на ўрачыстай цырымоніі адкрыцця. Паводле інфармацыі СМІ, гэтага гонару будзе ўдастоена алімпійская чэмпіёнка 2010 года ў адзіночным фігурным катанні Кім Ю На. Дарэчы, яна раней ужо брала ўдзел у эстафеце алімпійскага агню (у 2006 і 2010 гадах).

Алімпіяда ў Пхенчхане пройдзе з 9 па 26 лютага.

Стужка навiн
0