"Крумкачы" разыграюць Audi на матчы супраць БАТЭ

© ВКонтакте / Футбольный клуб "Крумкачы", МинскАўтамабіль Audi, які будзе разыграны на матчы "Крумкачы" - БАТЭ
Аўтамабіль Audi, які будзе разыграны на матчы Крумкачы - БАТЭ - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней аўто было разыграна на матчы "Дынама-Брэст" - БАТЭ, "Крумкачы" вырашылі не адставаць і абвясцілі сваю акцыю.

МІНСК, 18 кра — Sputnik. Мінскі футбольны клуб "Крумкачы" абвясціў аб розыгрышы брэндаванага цацачнага аўтамабіля Audi на матчы супраць барысаўскага БАТЭ, паведамілі Sputnik у прэс-службе клуба.

Выступленне гурта Re1ikt на дабрачыннай акцыі - Sputnik Беларусь
З’явілася дзіцячая версія гімна футбольнага клуба "Крумкачы"

Паядынак "Крумкачы" — БАТЭ ў рамках чацвёртага тура чэмпіянату Беларусі па футболе адбудзецца ў пятніцу, 21 красавіка, на стадыёне ФК "Мінск". Стартавы свісток прагучыць у 19:30.

"У пятніцу на матчы #КрумкачыБАТЭ мы разыграем самы "сапраўдны" аўтамабіль мадэль Audi сярод прыйшоўшых на стадыён заўзятараў", — распавялі ў клубе.

Розыгрыш адбудзецца ў перапынку.

Раней брэсцкае "Дынама" на матчы з барысаўчанамі разыграла сярод заўзятараў сапраўдны аўтамабіль — Renault. Аднак шчасліўчык мае намер прадаць машыну, калі гэта будзе магчыма.

Нагадаем, пасля трох тураў "Крумкачы" займаюць дзевятае месца — у актыве каманды чатыры ачкі. Дзеючы чэмпіён краіны апярэджвае мінчан на два балы і размяшчаецца на восьмай пазіцыі. Лідзіруе гродзенскі "Нёман" (сем ачкоў).

Стужка навiн
0