Радыё

Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка

© Sputnik / Ася ПоплавскаяСцены Новага і Старога Замка ў Гродне
Сцены Новага і Старога Замка ў Гродне - Sputnik Беларусь
Падпісацца
У гэтым годзе дата прысвечана развіццю культурнай спадчыны і ўстойлівага турызму.
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных мясцін адзначаецца 18 красавіка

Асамблеей Міжнароднага савету па пытаннях аховы помнікаў і месцаў, вартых увагі (ICOMOS), створанай пры ЮНЕСКА, для гэтага дня быў абраны слоган "захаваем нашу гістарычную радзіму".

Гэтая дата была ўсталявана з мэтай павялiчыць узровень грамадскай дасведчанасцi ў галіне разнастайнасцi сусветнай спадчыны і прыцягнуць увагу да неабходных мерапрыестваў, якія мусяць палешыць стан захавання гэтых помнікаў.

Сёлета Беларусь таксама далучыцца да Сусветнага дня помнікаў. Так, установамі культуры Гродзенскай вобласці да гэтага дня запланаваны шэраг акцый. Ва ўсіх раёнах Гродзенскай вобласці пройдуць мерапрыемствы па добраўпарадкаванню тэрыторыі аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны.

Установамі культуры вобласці будуць арганізаваны бясплатныя экскурсіі па аб'ектах гісторыка-культурнай спадчыны і гістарычным мясцінам. Такія экскурсіі будуць праведзены ў г. Гродна, Лідскім, Ашмянскім, Бераставіцкім, Дзятлаўскім, Навагрудскім, Шчучынскім раёнах.

Лідскі гісторыка-мастацкі музей 18 красавіка арганізуе экскурсіі "Лідскі замак — помнік архітэктуры XIV стагоддзя" і "Помнікі Вялікай Айчыннай вайны апавядаюць". Музей Вавёркі ў Вялікай Бераставіцы арганізуе дзень адчыненых дзвярэй у музеі і правядзе экскурсіі "Нашы святыні" і "Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына". Шчучынскі палац творчасці дзядей і моладзі адчыніць свае дзверы для бясплатнага наведвання палаца князёў Друцкіх-Любецкіх.

У Гродзенскім раённым культурна-інфармацыйным цэнтры 18 красавіка пройдзе выстава выдавецкай дзейнасці "Турызм у Гродзенскім раёне" і прэзентацыя буклета "Гісторыка-культурная спадчына Гродзенскага раёна".

Стужка навiн
0