МІНСК, 18 кра — Sputnik. Марыус Яцоўскіс працягне супрацоўніцтва з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, наступнай пастаноўкай з удзелам літоўскага мастака стане "Рэвізор" у пастаноўцы Мікалая Пінігіна.
Сцэнаграфія Яцоўскіса добра знаёмая беларускаму гледачу — два гады таму ён рабіў дэкарацыі і касцюмы да спектакля ў пастаноўцы Мікалая Пінігіна "Чайка", а да гэтага сцэнограф удзельнічаў у стварэнні спектакля "Дзяды" ў "Тэатры Ч".
Марыус Яцоўскіс супрацоўнічае з многімі тэатрамі Літвы, з маскоўскімі Вахтангаўскім тэатрам, Тэатрам імя Маякоўскага і з "Сучаснікам", працуе ў тэатрах Еўропы. Зрэшты, як прызнаецца сам сцэнограф, як бы далёка ні занесла яго па абавязку службы, усе падрыхтоўчыя працы ён усё роўна робіць у Вільні. Родны горад застаецца любімым, і думак аб пераездзе, нават часовым, у яго не ўзнікае.
Напярэдадні ў Маскве ў Тэатры імя Маякоўскага адбылася прэм'ера "камедыі апантанасці" — спектакля "Шалёныя грошы" па п'есе Астроўскага. Гэтая пастаноўка, сцэнографам якой выступіў Яцоўскіс, прымеркавана да юбілею Святланы Немаляевай. 18 красавіка актрыса адзначае сваё 80-годдзе на сцэне, у "Шалёных грошах" у яе адна з галоўных роляў.
Аб тым, як сцэнографу ўдаецца працаваць у розных краінах свету, але пры гэтым не пакідаць родную Вільню, і пра тое, якіх сюрпрызаў чакаць гледачам, чытайце на Sputnik Літва.