У нядзелю і панядзелак у некаторых рэгіёнах Беларусі, у тым ліку і Мінску, выпаў снег. Паводле папярэдніх прагнозаў, пацяпленне ў краіну можа прыйсці толькі напрыканцы красавіка. Sputnik вырашыў паскорыць прыход цёплых дзён і папрасіў мінчукоў завабіць лета.
Паводле прагнозаў метэаролагаў, снегу па рэспубліцы да наступнай зімы ўжо дакладна не будзе. А да выхадных чакаюцца дажджы.
Тэмпература паветра, паводле інфармацыі Гідрамета, на тыдні чакаецца каля —1..-7 градусаў па начах, днём +3..+8°С, а па поўдні да +10 градусаў.