Прадстаўнікі Cirque du Soleil раніцай 19 красавіка зладзілі флэшмоб перш у гандлёвым цэнтры "Замак", затым у ТРЦ Galleria Minsk. Флэшмоб прымеркаваны да будучага выступлення Cirque du Soleil: шоу Varekai пройдзе ў сталіцы восенню. Пасля кароткага выступу цыркачы сфатаграфаваліся з гараджанамі.
Упершыню Cirque du Soleil наведаў Беларусь у 2013 годзе. Канадская кампанія ў сферы забаў праславілася сваімі выступамі, у якіх цыркавое майстэрства злучалася з музыкай, яркім дызайнам і харэаграфіяй.