МІНСК, 19 кра — Sputnik. Гомельскі домабудаўнічы камбінат упершыню ўзяўся за ўзвядзенне футбольнага стадыёна.
Аб'ект размяшчаецца ў расійскай Калузе ля Грабцэўскай шашы. Ён уключае будаўніцтва стандартнага футбольнага поля, трыбун на 500 месцаў, адміністрацыйна-бытавога корпуса з распранальнямі і душавымі, а таксама гаспадарчай зоны з кацельні.
Праект распрацавала ніжагародская кампанія, заказчыкам будаўніцтва выступіла адміністрацыя Калугі. Выкарыстоўваць стадыён мяркуюць у трэніровачным працэсе пры падрыхтоўцы да Чэмпіянату свету па футболе 2018 года.
Практычна ўсе будаўнічыя работы на аб'екце выканае Гомельскі ДСК з матэрыялаў уласнай вытворчасці. Зараз ідзе падрыхтоўка пляцоўкі для пракладкі інжынерных сетак, наступны этап — узвядзенне кацельні. Тэрмін здачы стадыёна — 1 жніўня.
"У Калузе мы ўжо пабудавалі мініполіс "Вяснушкі" з аб'ектамі інфраструктуры і атрымалі станоўчую ацэнку заказчыка. Рэпутацыя надзейнага партнёра адыграла сваю ролю і пры выбары падрадчыка для будаўніцтва стадыёна", — упэўнена намеснік генеральнага дырэктара ААТ "Гомельскі ДСК" Анжаліна Сырамятнікава.
Гамельчукі працуюць у Калузе вахтавым метадам. Сёння на аб'екце працуюць 15 чалавек. Калі "вырастуць" адміністрацыйны корпус, гаспадарчая зона і трыбуны, то колькасць вахтавікоў узрасце ў разы.