Куды і навошта вязуць бамбардзіроўшчык Су-24 па трасе М-1

© Sputnik / Сергей ЛескетьСу-24М вязуць па шашы
Су-24М вязуць па шашы - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Ініцыятарамі ўстаноўкі помніка сталі лётчыкі, якія служылі ў Паставах да расфарміравання авіяцыйнага палка і лёталі на самалётах гэтага тыпу.

МІНСК, 19 кра — Sputnik. На ўездзе ў Паставы ўстановяць бамбардзіроўшчык Су-24М. Карэспандэнту Sputnik удалося зняць момант транспарціроўкі бамбардзіроўшчыка. Яго цягнулі па шашы ў суправаджэнні ДАІ.

© Sputnik / Сергей ЛескетьСУ-24М праектаваўся ў 1970-ыя
Су-24М проектировался в 1970-х - Sputnik Беларусь
СУ-24М праектаваўся ў 1970-ыя

"У савецкі час у Паставах стаяла два авіяцыйных палка. Палкі вывелі, а лётчыкі па-ранейшаму жывуць у горадзе. Адзін з палкоў як раз лётаў на такіх самалётах Су-24. У тым ліку ваявалі ў Афганістане. Гэта была іх ініцыятыва, а гарадскія ўлады падтрымалі", — распавёў Sputnik намеснік старшыні Пастаўскага райвыканкама па будаўніцтве Павел Станюш.

© Sputnik / Сергей ЛескетьСу-24М распрацаваны ВКБ Сухога, сам канструктар быў родам з Глыбокага
Су-24М разработан ОКБ Сухого, сам конструктор был родом из Глубокого - Sputnik Беларусь
Су-24М распрацаваны ВКБ Сухога, сам канструктар быў родам з Глыбокага

У часы СССР у Паставах базаваўся 305-ы бамбардыровачны авіяцыйны полк, які лётаў на Су-24.

Намеснік старшыні райвыканкама распавёў, што раней на ўездзе ў горад стаяў МІГ-23, але цяпер яго перамясцілі ў гарадскі сквер, дзе размешчана алея памяці воінам-інтэрнацыяналістам. А на яго месца ўстановяць бамбардзіроўшчык.

© Sputnik / Сергей ЛескетьСУ-24М будзе служыць помнікам у Паставах
Су-24М будет служить в качестве памятника в Поставах - Sputnik Беларусь
СУ-24М будзе служыць помнікам у Паставах

Па словах Станюша, на наступным тыдні Су-24 паставяць на месца і пачнуцца работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

© Sputnik / Сергей ЛескетьСУ-24М чакае машыгу ДАІ для суправаджэння
Су-24М ждет машину ГАИ для сопровождения в Поставы - Sputnik Беларусь
СУ-24М чакае машыгу ДАІ для суправаджэння

Су-24М распрацоўваўся ў 1970-я гады вопытна-канструктарскім бюро імя Пятра Восіпавіча Сухога. Адметна, што сам канструктар быў родам з Глыбокага Віцебскай вобласці.

Стужка навiн
0