МІНСК, 20 кра — Sputnik. Забарона на продаж алкаголю ў дні апошніх званкоў і выпускных звычайна матывуюць неабходнасцю захавання грамадскага правапарадку і тым, што гэты дзень павінен запомніцца з лепшага боку.
Як стала вядома напярэдадні, Мінадукацыі вызначыла дату правядзення апошніх званкоў для выпускнікоў дзевятых і адзінаццатых класаў — 30 мая.
Традыцыйна ў гэтыя дні ў Беларусі абмяжоўваюць продаж алкагольных напояў і піва. Звычайна адпаведны дакумент публікуюць у другой палове мая.
Як патлумачылі сталічныя ўлады, летась забарона на продаж алкаголю была накіравана на забеспячэнне правапарадку ў святочныя дні. Былы міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў падкрэсліваў, што гэты дзень павінен запомніцца з добрага боку кожнаму выпускніку.
Выпускныя вечары ў беларускіх школах правядуць пераважна дзевятага і дзясятага чэрвеня, аднак дэталі могуць вызначаць адміністрацыі ўстаноў адукацыі. Забяспечваць правапарадак у рамках выпускных будуць не толькі педагогі, але і праваахоўнікі.
Прыёмная кампанія ў беларускія ВНУ пачнецца ўжо ў чэрвені.