МІНСК, 20 кра — Sputnik. Па цэнтру Віцебска раніцай у пятніцу шпацыраваў лось, прычым ён вылез на цэнтральную плошчу горада — Перамогі — з ракі.
Як высветлілі ратавальнікі, лось плыў па заходняй Дзвіне, але ў нейкі момант вырашыў выйсці на сушу. Так ён апынуўся ў раёне манумента "Тры штыкі". Затым праз плошчу Перамогі рушыў у бок аблвыканкама.
"Званкі ад гараджан, што па горадзе шпацыруе лось, сталі паступаць у службу МНС, УУС, ахову жывёльнага і расліннага свету ў 07:30", — удакладнілі ў абласным упраўленні МНС.
Ратавальнікі, МНС і спецыялісты дзяржінспекцыі па ахове жывёльнага і расліннага свету прынялі рашэнне не прымаць ніякіх мер у дачыненні да жывёлы, а, трымаючы сітуацыю пад кантролем, даць ёй магчымасць самастойна выбрацца з горада.
Людзей ён цураецца, і, мяркуючы па маршруце, рухаецца ў бок лесу, удакладнілі ў МНС. Рух жывёлы ратавальнікі і інспектары адсочвалі толькі па брэху мясцовых сабак.