Лукашэнка зацвердзіў новы генплан Магілёва

© Sputnik / Виктор ТолочкоРатуша ў Магілёве
Ратуша ў Магілёве - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Змены ў генеральны план ўнесены з улікам узгодненых прэзідэнтам у лістападзе мінулага года элементаў.

МІНСК, 20 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў чацвер зацвердзіў скарэктаваны генеральны план развіцця Магілёва, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт наведваў Магілёў у мінулым лістападзе — тады па выніках свайго візіту ў абласны цэнтр Лукашэнка заявіў, што горад павінен "стаць прыгажуном да 2020 года". Тады ж з прэзідэнтам абмеркавалі і асноўныя шляхі развіцця горада.

Як стала вядома ў чацвер, Лукашэнка зацвердзіў новы, скарэктаваны генеральны план Магілёва.

Генплан прадугледжвае завяршэнне будаўніцтва шэрагу жылых раёнаў — у тым ліку Казіміраўкі, Спадарожніка, Сонечнага і іншых. Прадугледжваецца і завяршэнне фарміравання раёнаў сядзібнага будаўніцтва.

Магілёў таксама чакае комплексная рэканструкцыя жылых тэрыторый, у тым ліку і знос старога жылля, вынас і перанос шкодных прадпрыемстваў у асобныя прамысловыя зоны, а таксама мерапрыемствы па аднаўленні гістарычнай забудовы горада.

Раней кіраўнік дзяржавы заяўляў, што Магілёў трэба "давесці да розуму", роўна як і іншыя беларускія абласныя цэнтры.

Стужка навiн
0