Відэа

Высечка дрэў ва Усходнім скверы: меркаванні жыхароў і дэпутата

Падпісацца
Ва Усходнім скверы Мінска пачалася высечка дрэў з мэтай далейшага добраўпарадкавання зялёнай зоны. Глядзіце на відэа, чаму мясцовыя жыхары супраць ініцыятывы гарадзкіх уладаў.

На вуліцы Усходняя напрыканцы мінулага тыдня пачалася мадэрнізацыя сквера. Па планах гарадскіх уладаў, тут створаць спартыўныя і дзіцячыя пляцоўкі, пракладуць дарожкі, усталююць асвятленне. Перш за ўсё працоўныя высеклі 37 дрэў. Мясцовыя жыхары былі абураныя тым фактам, што іх ніхто не абвясціў аб пачатку добраўпарадкавання сквера.

"Мы просім спыніць высечку да абвесткі жыхароў і тлумачэнняў, чаму пілуюць, ёсць ці дазволу. Мы звярталіся ў адміністрацыю Савецкага раёна, але дакументаў аб законнасці работ, што сякуць не здаровыя, а менавіта хворыя дрэвы, нам не далі. Нас адправілі ў УКБ Савецкага раёна, але і там нам дакументы не далі", — распавёў мясцовы жыхар Павел Касіловіч.

Не атрымаўшы належнага адказу ад раённых уладаў, мясцовыя жыхары звярнуліся ў Мінгарвыканкам.

"Тут няма новага будаўніцтва, ідзе капітальны рамонт сквера (і многія жыхары аб гэтым прасілі), адпаведна, няма грамадскага абмеркавання. Што датычыцца пытанняў інфармавання грамадзян аб работах, то, безумоўна, трэба іх праінфармаваць", — паведаміў дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Юрый Чачукевіч.

Датычна магчымых парушэнняў пры спіле дрэў і правядзення экалагічнай экспертызы мясцовым жыхарам параілі звяртацца ў пракуратуру.

Гараджане таксама баяцца, што ў скверы арганізуюць месца сезоннага гандлю і пляцоўку для масавых мерапрыемстваў.

Стужка навiн
0