МІНСК, 20 кра — Sputnik. Беларусы за звычайны паход у прадуктовы магазін плацяць 19,4 рубля, паведамілі Sputnik у кампаніі "Яндэкс" па выніках даследавання.
Паводле дадзеных сэрвісу "Яндэкс. Грошы", беларусы аддаюць перавагу вячэрам дома, але ў апошні час усё часцей сталі наведваць установы, дзе можна перакусіць: за год колькасць плацяжоў у іх павялічылася больш чым на 10%.
За кожны паход у прадуктовы магазін беларускія пакупнікі ў сярэднім трацяць 19,4 BYN. Год таму гэтая сума была амаль такой жа — 19,7 BYN. Сярэдні чэк за прадукты залежыць ад крамы: так, у "ГІПА" ён складае 26,4 рубля, у Green — 22,4, а ў "Суседзях" — 17,4", — адзначылі ў кампаніі.
Разам з тым, у рэстаранах і кафэ беларусы ў сярэднім расходуюць менш, чым у крамах — 11,7 рубля за наведванне. Найбольшай папулярнасцю сярод беларусаў карыстаюцца сеткі фаст-фуда, піцэрыі і кафэ-бістро.
"Ежа з дастаўкай абыходзіцца людзям даражэй, чым паход у рэстаран: на такія заказы яны марнуюць у сярэднім за раз 19,7 рубля. За год паслуга не стала папулярней — колькасць плацяжоў у гэтай катэгорыі не павялічылася. Часцей за ўсё на дом заказваюць стравы італьянскай кухні", — адзначылі ў "Яндэксе".
У сваім даследаванні кампанія ўлічвала плацяжы беларусаў за перыяд з красавіка 2016-га па сакавік гэтага года, а таксама дадзеныя за аналагічны папярэдні перыяд. Для аналізу дадзеных былі сабраныя плацяжы карт "Яндэкс. Грошы" або праз "Яндэкс. Касу".