МІНСК, 21 кра — Sputnik. Расія зразумела каштоўнасць эканомікі Беларусі пасля таго, як трапіла пад заходнія санкцыі, заявіў падчас свайго паслання Нацыянальнаму сходу і беларускаму народу прэзідэнт рэспублікі Аляксандр Лукашэнка.
Кіраўнік дзяржавы падчас паслання надаў вялікую ўвагу пытанням развіцця нацыянальнай эканомікі. Прэзідэнт падкрэсліў: неабходна задзейнічаць "усе рычагі" для вытворчасці якасных і канкурэнтназдольных тавараў.
"Можна і ўдзельнічаць у праграмах па імпартазамяшчэнні Расіі, да ўдзелу ў іх запрасіў нас прэзідэнт РФ", — распавёў Лукашэнка.
Беларускі лідэр падкрэсліў: пасля ўвядзення краінамі Захаду санкцый у дачыненні да РФ у краіне зразумелі "каштоўнасць Беларусі ў тым плане, што наша эканоміка можа быць запатрабавана ў тым ліку і па імпартазамяшчэнні".
Лукашэнка ўпэўнены: у выпадку стварэння паўнавартаснага рынку ЕАЭС, краінам — удзельніцам саюза "не будуць страшныя ніякія санкцыі", і ўсе дзяржавы змогуць справіцца з праблемамі ў нацыянальных эканоміках.