МІНСК, 21 кра — Sputnik. Лукашэнка заклікаў больш актыўна працаваць над паўсюдным укараненнем у Беларусі IT-тэхналогій.
"Ва ўжытак увайшлі электронныя рэцэпты, электронныя школьныя дзённікі. Але трэба больш актыўна ўкараняць інфармацыйныя тэхналогіі ў сферы ЖКГ, транспарту, трэба стварыць тэхналогію электроннага ўрада", — упэўнены прэзідэнт.
Ён запатрабаваў ад новага кіраўніка ПВТ Усевалада Янчэўскага заняцца распрацоўкай гэтай праблемы. Лукашэнка таксама адзначыў, што, наведваючы ПВТ, ён абмеркаваў з яго спецыялістамі магчымасць будаўніцтва "IT-краіны".
"Сёння нашым ПВТ абагульняецца лепшая сусветная практыка, збіраюцца ідэі, якія дазволяць прыбраць перашкоды на шляху развіцця сферы. Наша задача — даць магчымасць адкрываць у Беларусі цэнтры распрацовак", — паведаміў прэзідэнт.
Ён таксама распавёў, што чакае маштабнага нарматыўна-прававога акта, які створыць лепшыя ўмовы для развіцця гэтай сферы, і паабяцаў, што гэта будзе крок, падобны да тых, якія цяпер робяцца ў напрамку разняволення бізнесу.