МІНСК, 21 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе аб неабходнасці кансалідацыі ўсіх пластоў грамадства.
У пасланні да парламенту і народу ў пятніцу кіраўнік дзяржавы заўважыў, што зараз адбываецца фактычна перадзел сіл уплыву ў свеце, ідуць палітычныя працэсы, якія выклікаюць трывогу.
"Мы не можам і не павінны ізаляваць сябе ад навакольнага свету. Таму хочам мы таго ці не, але вымушаны трымаць дзверы адкрытымі, ды і не ў характары беларусаў адгароджвацца ад усяго свету. Супрацоўніцтва і стварэнне — шлях нашага народа. Мы не далі ўцягнуць сябе ў канфлікт і захавалі добрыя адносіны з усімі суседзямі", — сказаў прэзідэнт.
Ён падкрэсліў, што як кіраўнік дзяржавы гарантуе, што такая палітыка будзе захоўвацца і далей. "Галоўнае цяпер — кансалідацыя ўсёй нацыі на пабудову моцнай і квітнеючай дзяржавы", — сказаў прэзідэнт.