Выстава "Шорт-ліст" Нацыянальнай мастацкай прэміі працуе ў Мінску
Выстава "Шорт-ліст" Нацыянальнай мастацкай прэміі працуе ў Мінску
Sputnik Беларусь
На выставачных прасторах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў прадстаўлены работы 63 адабраных камісіяй мастакоў, якія ўдзельнічаюць у фінале конкурсу на... 21.04.2017, Sputnik Беларусь
На выставачных прасторах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў прадстаўлены работы 63 адабраных камісіяй мастакоў, якія ўдзельнічаюць у фінале конкурсу на атрыманне звання лаўрэата "Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва".
Конкурс праводзіцца ў Беларусі ўпершыню, заснаваны Міністэрствам культуры і вызначыць пераможцаў у 10 намінацыях:
графіка,
жывапіс,
скульптура,
дэкаратыўна-прыкладное
мастацтва,
манументальнае і манументальна-дэкаратыўнае мастацтва,
арт-дызайн,
фатаграфія,
малады мастак,
навацыя,
крытыка і мастацтвазнаўства.
Выстава "Шорт-ліст" работ фіналістаў конкурсу праходзіць у залах Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Цырымонія ўзнагароджання лаўрэатаў конкурсу "Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва" адбудзецца 18 мая ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі "Палац мастацтваў".