МІНСК, 22 кра — Sputnik. Дзень Зямлі як дзень, прысвечаны міжнародным пытанням экалогіі, адзначаецца з сярэдзіны ХХ стагоддзя, аднак статус міжнароднага набыў не так даўно — на 63-м сходзе Генеральнай асамблеі ААН у 2009 годзе і адзначаецца штогод з 22 красавіка 2010 года.
Гісторыя Дня Зямлі
Дата была ўсталявана з мэтай штогод нагадваць чалавецтву пра страшэнныя экалагічныя катастрофы і заклікаць кожнага чалавека задумацца аб тым, чым ён можа дапамгчы ў вырашэнні экалагічных праблем.
"Абвяшчэнне ў рэзалюцыі гэтага Міжнароднага дня з'яўляецца прызнаннем таго, што Зямля і яе экасістэмы з'яўляюцца нашым домам, забяспечваюць чалавецтву жыццё, а таксама пацвярджэннем абавязацельстваў, прынятых на Канферэнцыі ААН па навакольным асяроддзі і развіцці ў Рыа-дэ-Жанейра ў 1992 годзе", — адзначыў старшыня 63-й Генеральнай асамблеі ААН Мігель д'Эскота Брокман у 2009 годзе.
Брокман тады падкрэсліў, што для дасягнення справядлівага балансу паміж эканамічнымі, сацыяльнымі і экалагічнымі патрэбамі будучых пакаленняў неабходна садзейнічаць гармоніі з прыродай і планетай Зямля.
Што трэба рабіць у Дзень Зямлі?
"Дзень Зямлі" дае магчымасць кожнаму жыхару ва ўсіх населеных кутках планеты выказаць падзяку вялікаму дому чалавецтва, нешта зрабіць на карысць экалогіі — пасадзіць дрэва ці правесці дзень без аўтамабіля.
Штогод навукоўцы краін свету збіраюцца ў гэты дзень за круглым сталом для абмеркавання глабальных экалагічных праблем. У розных краінах ладзяцца самыя разнастайныя мерапрыемствы і акцыі. Гэта канфэрэнцыі, выставы, закрыццё аўтамабільнага руху на ажыўленых вуліцах буйных гарадоў, уборка тэрыторыі і пасадка дрэў.
З сярэдзіны ХХ стагоддзя ў Дзень Зямлі б'юць у званы. Гэта робіцца для таго, каб прымусіць людзей адчуць неабходнасць у аб'яднанні намаганняў у ратаванні планеты ад магчымай экалагічнай катастрофы. Яшчэ адна нагода біць у званы — нагадаць насельніцтву Зямлі, што людзі з'яўляюцца адзін аднаму братамі.
З цягам часу "званы Зямлі" былі ўсталяваны ва ўсіх краінах, дзе адзначаецца гэты дзень. Сярод іх — Канада, Аўстралія, Японія, Эквадор, Расія.
Беларусь таксама далучаецца да Міжнароднага дня Зямлі. У шматлікіх гарадах краіны праходзяць суботнікі і мерапрыемствы, прысвечаныя тэме экалогіі.