Выхадныя ў Мінску: што наведаць 22-25 красавіка

© Sputnik / Виктор ТолочкоМінск
Мінск - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Бліжэйшыя выхадныя будуць доўгімі нават нягледзячы на тое, што ў суботу трэць краіны выйдзе на рэспубліканскі суботнік.

МІНСК, 22 кра — Sputnik. Сіноптыкі абяцаюць: гэтыя выхадныя — апошнія прахалодныя за вясну. Тэмпература днём складзе каля +7°C, а ўжо ў аўторак магчыма і больш цёплае надвор'е. Так ці інакш, доўгія красавіцкія выхадныя — выдатная нагода выбрацца з дома і паглядзець як мага больш цікавага з традыцыйнай падборкі Sputnik.

Канцэрт Shuma

Shuma — мабыць, адзін з самых сучасных беларускіх гуртоў. Самі сябе музыкі характарызуюць словазлучэннем "лічбавая архаіка", і такое вызначэнне вельмі дакладнае: традыцыйныя беларускія напевы Shuma аб'ядноўвае з сучасным электронным гучаннем, пад якое — хоць па палях хадзіць, хоць у клубе танчыць.

Канцэрт Shuma адбудзецца ў суботу 22 красавіка ў пабе "Бругге". Пачатак а 19-й гадзіне, квіткі — ад 15 да 25 рублёў.

Кінафестываль "Паўночнае ззянне"

У межах фестывалю "Паўночнае ззянне" мінчанам паказваюць не толькі лепшыя фільмы з краін Скандынавіі і Балтыі, але і даюць унікальную магчымасць пагутарыць са стваральнікамі гэтых кінастужак, а разам з тым і бліжэй пазнаёміцца з культурай поўначы Еўропы. 

Напрыклад, 22 красавіка ў рамках фестывалю пакажуць цудоўную камедыю "Нарвежскі домік", а 23 красавіка — драму "Гігант". Усе паказы пройдуць у кінатэатры "Мір", кошт квіткоў сімвалічны — 5 рублёў.

Знаёмства з коцікамі Асмолаўкі

"Кошкі на акенцы" — незвычайная прагулка-экскурсія па любімым сярод мінчукоў раёне ў цэнтры сталіцы. Зусім бясплатна можна прайсці міма нізкіх жоўтых домікаў і пазнаёміцца з галоўнымі мясцовымі жыхарамі — коткамі, а заадно і пачуць гісторыі ад іх гаспадароў.

Каб паглядзець на катоў Асмолаўкі, трэба прыйсці да 13:00 на двор нумар 22 па вуліцы Багдановіча.

#Киноверх з Цімам Бёртанам

Мерапрыемствы з серыі #киноверх — паказы фільмаў з музыкай у арт-прасторы "Верх". У гэтую нядзелю галоўным героем праграмы стане вялікі і выдатны Цім Бёртан. Паказваць будуць фільмы "Эдвард рукі-нажніцы" і "Бітлджус" — самае тое для знаёмства з творчасцю Бёртана. Ну, ці каб перагледзець яго фільмы.

© Photo : FoxstudiosКадр з фільму "Эдвард рукі-нажніцы"
Кадр из фильма Эдвард руки-ножницы - Sputnik Беларусь
Кадр з фільму "Эдвард рукі-нажніцы"

У перапынку паміж фільмамі для гасцей зайграе калектыў Orchestra de Bajkonur, а таксама выканае перфоманс STRUCTURERS. Пачатак кінапаказу — у 20:00.

Мотавелаэкспа

Мотавелаэкспа — не толькі выстава матацыклаў, ровараў і ўсяго, што з імі звязана, але і месца збору ўсіх аматараў двухколавага транспарту. Менавіта ў рамках выставы афіцыйна стартуюць мота- і веласезоны, а гасцей мерапрыемства чакаюць і іншыя цікавыя падзеі.

Напрыклад, у нядзелю і панядзелак тут абяцаюць граць жывую музыку. Але вы і без яе не засумуеце. Месца правядзення: футбольны манеж. 

Стужка навiн
0