Выстава робататэхнікі пройдзе ў Мінску 12-13 мая

© Sputnik / Илья Питалев / Перайсці ў медыябанкПрадстаўнік кібер-нацыі
Прадстаўнік кібер-нацыі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
На экспазіцыі будуць прадстаўлены лідэры ў галіне робататэхнікі – Rozum Robotics, KUKA Robotics і іншыя.

МІНСК, 23 кра — Sputnik. Спецыялізаваная выстава робататэхнікі і інавацыйных тэхналогій Roboticon 2017 упершыню пройдзе ў Мінску на футбольным манежы 12 і 13 мая.

На выставе будуць прадстаўлены апошнія распрацоўкі вядучых сусветных і айчынных вытворцаў робатаў ад персанальных да прамысловых.

Жадаючых пабудаваць кар'еру ў ІТ-галіне чакае стэнд Адукацыйнага цэнтра Парка высокіх тэхналогій, які на працягу шасці гадоў рыхтуе высокакваліфікаваных спецыялістаў, здольных працаваць у ІТ-галіне, якая дынамічна развіваецца. Адной з прыярытэтных задач Цэнтра з'яўляецца працаўладкаванне лепшых выпускнікоў у вядучыя ІТ-кампаніі нашай краіны.

Экспазіцыя размесціцца на чатырох пляцоўках, для школьнікаў будзе працаваць асобная пляцоўка, дзе выкладчыкі вядучых школ робататэхнікі з Расіі і Беларусі будуць праводзіць практычныя заняткі па зборцы і праграмаванні робатаў рознай складанасці для розных узростаў.

У межах выставы пройдуць майстар-класы для юных распрацоўшчыкаў; турніры па адукацыйнай робататэхніцы; мінскі чэмпіянат робататэхнікі Roborace; конкурс навукова-тэхнічнай творчасці па робататэхніцы для дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Прайсці папярэднюю рэгістрацыю і азнаёміцца з больш дэталёвай праграмай можна на сайце roboticon.by.

Стужка навiн
0