Афіцыйнае адкрыццё мотасезона-2017 адбылося ў Мінску ў нядзелю, 23 красавіка. Байкеры сабраліся ля Лядовага палаца, затым арганізаванай калонай яны адправіліся да Футбольнага манежа. Калона расцягнулася на некалькі кіламетраў. Нягледзячы на непагадзь, на тэрыторыі каля манежа матацыклісты зладзілі сапраўднае шоу.
Адкрыццё мотасезона прайшло ў рамках выстаў "Мотавелаэкспа" і "Кастам і цюнінг шоу". У панядзелак, 24 красавіка, у Футбольнага манежа пройдзе II Адкрыты чэмпіянат Беларусі па кастамайзінгу і аэраграфіі матацыклаў і ровараў.