Даніла Казлоўскі згуляе футбаліста ў фільме да ЧС-2018

© Sputnik / Рамиль Ситдиков / Перайсці ў медыябанкРасійскі акцёр Даніла Казлоўскі
Расійскі акцёр Даніла Казлоўскі - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кінастужка раскажа гісторыю футбаліста Юрыя Сталешнікава, які пасля завяршэння кар'еры стаў трэнерам правінцыйнай каманды.

МІНСК, 25 кра — Sputnik. Вядомы расійскі акцёр Даніла Казлоўскі стане рэжысёрам спартыўнай драмы "Трэнер", у якой таксама выканае і галоўную ролю, паведаміла Sputnik прэс-служба кінапраекта.

Дэнзэл Вашынгтон у Кнізе Ілая загаварыў на беларускай мове - Sputnik Беларусь
Дэнзел Вашынгтон у "Кнізе Ілая" загаварыў на беларускай мове

Казлоўскі ў карціне згуляе бамбардзіра нацыянальнай зборнай Юрыя Сталешнікава. Па сюжэце герой у вырашальны момант не забівае пенальці, завяршае кар'еру, але становіцца трэнерам маленькай правінцыйнай каманды "Метэор".

Да праекта прыклала руку "Студия ТРИТЭ Никиты Михалкова", якая раней зняла біяграфічную драму "Легенда №17" з Казлоўскім у галоўнай ролі.

Баскетбольны мяч - Sputnik Беларусь
Студыя Міхалкова здыме фільм пра баскетбольны матч СССР-ЗША 1972

"Для мяне гэтая гісторыя пра запал, пачуцці, эмоцыі. Пра тое, як маленькая група людзей у далёкім правінцыйным горадзе змяніла свет вакол сябе. Пра людзей, якія не баяцца ажыццяўляць сваю мару і тым самым дораць іншым надзею, надзею ажыццявіць немагчымае. У гісторыі футбола такіх прыкладаў нямала: ФК "Растоў", "Лестэр", Зборная Ісландыі", — цытуе словы Казлоўскага прэс-служба праекта.

У фільме "Трэнер" таксама здымуцца Уладзімір Ільін, Андрэй Смалякоў, Вольга Зуева, Аляксандр Ільін. Здымкі пройдуць у Маскве, Краснадары, Лондане. У шырокі пракат "Трэнер" выйдзе ў красавіку 2018 года, напярэдадні Чэмпіянату свету па футболе.

Стужка навiн
0