https://bel.sputnik.by/20170425/velikodnaya-strilka-nadae-zhyccevuyu-silu-yaryly-1028475451.html
"Велікодная стрілка" надае жыццёвую сілу Ярылы
"Велікодная стрілка" надае жыццёвую сілу Ярылы
Sputnik Беларусь
Акурат напярэдадні Праводнай нядзелі 22 красавіка ў музеі-скансэне з гульнямі і танцамі працягвалі вадзіць веснавыя карагоды. Гэтым разам прыняць удзел у свяце... 25.04.2017, Sputnik Беларусь
2017-04-25T17:54+0300
2017-04-25T17:54+0300
2022-04-14T15:36+0300
спадчына
у беларусі
галоўнае
культура
беларусь
беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту
гістарычная рэканструкцыя
традыцыі
гісторыка-культурныя каштоўнасці
гісторыя
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102847/50/1028475041_0:194:1632:1112_1920x0_80_0_0_d5385bb62b3b0073e6960df30122d42e.jpg
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.Адбывалася гэта дзея ў межах навуковай канферэнцыі "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання", якая ладзілалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з 21 па 23 красавіка.Вось ужо 14 гадоў запар тут ладзяцца сустрэчы з носьбітамі народных традыцый. Сёлета фальклор беларускай глыбінкі прадстаўлялі вясковыя выканаўцы з Усходняга і Заходняга Палесся, Мінска і Мінскага раёна. Аўтэнтычныя выканаўцы і студэнцкая моладзь прадставілі мастацкую рэканструкцыю свята "Велікодная стрілка", у якое ўвайшлі велікодны карагод "Стрілка", карагоды, прымеркаваныя да веснавога цыкла з розных рэгіёнаў Беларусі, гульні і побытавыя танцы.Велікодны карагод "Стрілка" — частка архаічнага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы", які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.Гэты старажытны ахоўна-засцерагальны і магічна-аграрны абрад амаль без змен дажыў да нашых часоў і цяпер традыцыйна адбываецца на Вялікдзень, Юр'я, Ушэсце, а таксама пры аглядзе азімых у вёсках Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.Сула — зброя ПерунаСтрылка, Стрілка, Страла, Сула — усё гэта назвы аднаго абрада, які больш вядомы пад назвай Ваджэнне і пахаванне "стралы" або "сулы". Мала каму вядома, што сула, або суліца, гэта кап'ё або рагаціна. Сула — зброя бога-грамавержца Перуна. Акрамя гэтага існуе меркаванне, што стрэлкі — гэта фаласы Ярылы, веснавога, сонечнага божышча, апекуна ўрадлівасці. Стрэлкі трапляюць у зямлю і такім чынам апладняюць яе.Хто знаходзіў стрэлку — шчаслівы чалавекШанаванне "громных стрэлак" (камянёвыя сякеры, молаты, коп'і, белямніты) — старажытны абрад. "Стрэлкі" абагаўляліся, іх насілі на целе ("наўзы"), ім надавалася ахоўная, магічна-лекавая і апладняльная функцыя. Беларускія археолагі сцвярджаюць, што "громныя стрэлкі" пачалі зберагацца яшчэ неалітычнымі плямёнамі; А. М. Афанасьеў і У. Я. Проп лічаць іх фаласамі Ярылы. Паводле вераванняў, той, хто знаходзіў стрэлку, лічыўся шчаслівым чалавекам.Падчас абраду розныя рэчы, такія, як шпількі, каснікі, гузікі, закопвалі на ярыне. Лічылася, што пры дапамозе такіх дзеянняў ярыне даецца жыццё.Асноўныя рытуальныя дзеянні: збор удзельнікаў, ваджэнне карагодаў, шэсце радамі ("танок"), гульні, качанне па полі, закопванне "стралы".Сучасная "Страла"Калісьці ў абрадзе ўдзельнічалі толькі дзяўчаты і жанчыны. Цяпер прыняць удзел у абрадзе, паслухаць старажытныя спевы штогод на свята прыязджае вялікая колькасць людзей. Яшчэ не так даўно абрад "Страла" ўспрымаўся як вясёлая народная гульня, але за апошняе дзесяцігоддзе стаўленне да гэтага найстаражытнейшага абрада памянялася. Прымаць удзел у абрадзе прыязджаюць не толькі беларускія навукоўцы, але і замежныя турысты. Гэта пэўным чынам ажыўляе край, паколькі прымушае мясцовае насельніцтва больш уважліва ставіцца да захавання культурнай спадчыны.І вось цяпер у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту былі паказаны абрадавыя дзеі ў выкананні пераемнікаў фальклору.Завяршылася свята танцамі, частаваннем абрадавай яечняй у музейнай карчме і сонцам на небе. Мусіць Ярылу ўсё спадабалася!Добрага вам здароў'я і хутчэйшага надыходу цяпла. Да пабачэння.
беларусь
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
2017
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
Навіны
ru_BY
Sputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
https://cdnn11.img.sputnik.by/img/102847/50/1028475041_0:0:1632:1224_1920x0_80_0_0_2f0bf46092f2c20b30831b8aff509318.jpgSputnik Беларусь
media@sputniknews.com
+74956456601
MIA „Rossiya Segodnya“
спадчына, у беларусі, галоўнае, культура, беларусь, беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, гістарычная рэканструкцыя, традыцыі, гісторыка-культурныя каштоўнасці, гісторыя
спадчына, у беларусі, галоўнае, культура, беларусь, беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, гістарычная рэканструкцыя, традыцыі, гісторыка-культурныя каштоўнасці, гісторыя
"Велікодная стрілка" надае жыццёвую сілу Ярылы
17:54 25.04.2017 (абноўлена: 15:36 14.04.2022) Акурат напярэдадні Праводнай нядзелі 22 красавіка ў музеі-скансэне з гульнямі і танцамі працягвалі вадзіць веснавыя карагоды. Гэтым разам прыняць удзел у свяце прыехалі калектывы з розных куткоў Беларусі, мінчане і госці сталіцы.
Ларыса Мятлеўская, Sputnik.
Адбывалася гэта дзея ў межах навуковай канферэнцыі "Аўтэнтычны фальклор: праблемы захавання, вывучэння, успрымання", якая ладзілалася ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў з 21 па 23 красавіка.
Вось ужо 14 гадоў запар тут ладзяцца сустрэчы з носьбітамі народных традыцый. Сёлета фальклор беларускай глыбінкі прадстаўлялі вясковыя выканаўцы з Усходняга і Заходняга Палесся, Мінска і Мінскага раёна. Аўтэнтычныя выканаўцы і студэнцкая моладзь прадставілі мастацкую рэканструкцыю свята "Велікодная стрілка", у якое ўвайшлі велікодны карагод "Стрілка", карагоды, прымеркаваныя да веснавога цыкла з розных рэгіёнаў Беларусі, гульні і побытавыя танцы.
Велікодны карагод "Стрілка" — частка архаічнага абраду "Ваджэнне і пахаванне стралы", які ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Гэты старажытны ахоўна-засцерагальны і магічна-аграрны абрад амаль без змен дажыў да нашых часоў і цяпер традыцыйна адбываецца на Вялікдзень, Юр'я, Ушэсце, а таксама пры аглядзе азімых у вёсках Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці.
Абрадам завяршаўся веснавы каляндарна- земляробчы цыкл, праводзіўся ён з мэтай адвесці "грамавую стралу" ад вёскі, пазбегнуць веснавых пажараў ад Перуновай маланкі.
Стрылка, Стрілка, Страла, Сула — усё гэта назвы аднаго абрада, які больш вядомы пад назвай Ваджэнне і пахаванне "стралы" або "сулы". Мала каму вядома, што сула, або суліца, гэта кап'ё або рагаціна. Сула — зброя бога-грамавержца Перуна.
Акрамя гэтага існуе меркаванне, што стрэлкі — гэта фаласы Ярылы, веснавога, сонечнага божышча, апекуна ўрадлівасці. Стрэлкі трапляюць у зямлю і такім чынам апладняюць яе.
Хто знаходзіў стрэлку — шчаслівы чалавек
Шанаванне "громных стрэлак" (камянёвыя сякеры, молаты, коп'і, белямніты) — старажытны абрад. "Стрэлкі" абагаўляліся, іх насілі на целе ("наўзы"), ім надавалася ахоўная, магічна-лекавая і апладняльная функцыя. Беларускія археолагі сцвярджаюць, што "громныя стрэлкі" пачалі зберагацца яшчэ неалітычнымі плямёнамі; А. М. Афанасьеў і У. Я. Проп лічаць іх фаласамі Ярылы. Паводле вераванняў, той, хто знаходзіў стрэлку, лічыўся шчаслівым чалавекам.
Падчас абраду розныя рэчы, такія, як шпількі, каснікі, гузікі, закопвалі на ярыне. Лічылася, што пры дапамозе такіх дзеянняў ярыне даецца жыццё.
Асноўныя рытуальныя дзеянні: збор удзельнікаў, ваджэнне карагодаў, шэсце радамі ("танок"), гульні, качанне па полі, закопванне "стралы".
Калісьці ў абрадзе ўдзельнічалі толькі дзяўчаты і жанчыны. Цяпер прыняць удзел у абрадзе, паслухаць старажытныя спевы штогод на свята прыязджае вялікая колькасць людзей. Яшчэ не так даўно абрад "Страла" ўспрымаўся як вясёлая народная гульня, але за апошняе дзесяцігоддзе стаўленне да гэтага найстаражытнейшага абрада памянялася. Прымаць удзел у абрадзе прыязджаюць не толькі беларускія навукоўцы, але і замежныя турысты. Гэта пэўным чынам ажыўляе край, паколькі прымушае мясцовае насельніцтва больш уважліва ставіцца да захавання культурнай спадчыны.
І вось цяпер у Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту былі паказаны абрадавыя дзеі ў выкананні пераемнікаў фальклору.
Завяршылася свята танцамі, частаваннем абрадавай яечняй у музейнай карчме і сонцам на небе. Мусіць Ярылу ўсё спадабалася!
Добрага вам здароў'я і хутчэйшага надыходу цяпла. Да пабачэння.