Беларускія кароткаметражныя аўтарскія фільмы пакажуць у Мінску

© Sputnik / Алексей Даничев / Перайсці ў медыябанкКінатэатр, архіўнае фота
Кінатэатр, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Беларуская праграма кінафестываля Сінема Перпетум Мобіле ўключыла ў сябе тры дакументальных і пяць гульнявых карцін незалежных рэжысёраў.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Сінема Перпетум Мобіле 29 красавіка прадстаўляе беларускую конкурсную праграму "Іронія і праўда", паведамілі Sputnik арганізатары.

Беларуская праграма ўключыла ў сябе тры дакументальных і пяць гульнявых карцін незалежных рэжысёраў.

Фільмы праграмы:

  1. "Ачаг", Арсеній Ільіных (Беларусь, 2015) дакументальны / 22 хв.
  2. "ОД1Н", Валерый Навічкоў (Беларусь, 2016) гульнявы / 8 хв.
  3. "Ума — Муму", Станіслаў Турко (Беларусь, 2016) гульнявы / 10 хв.
  4. "Кожная трэцяя. За зачыненымі дзвярыма", Аляксандр Васюковіч (Беларусь, 2016) дакументальны / 11 хв.
  5. "Музыка пад Брайлем", Вольга Пятрова (Беларусь, 2016) дакументальны / 17 хв.
  6. "Фактура", Станіслаў Турко (Беларусь, 2016) гульнявы / 10 хв.
  7. "Адамаў яблык", Алёна Ясінская (Беларусь, 2016) гульнявы / 15 хв.

Сінема Перпетум Мобіле — штогадовы міжнародны фестываль кароткаметражнага кіно, які быў заснаваны ў 2011 годзе ў Мiнску.

VI міжнародны фестываль кароткаметражных фільмаў Сінема Перпетум Мобіле з беларускай конкурснай праграмай "Іронія і праўда" будзе паказаны ў Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

Дзе: НЦСМ (г. Мінск, вул. Някрасава, 3).

Калі: 29 красавіка ў 19:00.

Кошт квіткоў: 3 беларускіх рублі.

Стужка навiн
0