МІНСК, 26 кра — Sputnik. Гран-пры прэміі "Рэйксстудыё", заснаванай дзяржаўным музеем Рэйксмузеум у Амстэрдаме, выйграў мінчанін Аляксей Лімонаў. За праект масак для сну "Шэдэўры ніколі не спяць" беларус атрымаў 10 тысяч еўра і прызнанне аўтарытэтнага журы, у склад якога ўваходзіць і дырэктар Рэйксмузеум. Па задумцы дызайнера, калі вы засынаеце, персанажы карцін будуць не спаць замест вас.
Праект "Рэйксстудыё" (Rijks Studio) запушчаны на афіцыйным сайце Рэйксмузеума ў 2013 годзе і папярэднічаў адкрыццю абноўленай калекцыі. Зарэгістраваныя ўдзельнікі могуць не толькі ствараць свае тэматычныя калекцыі з базы лічбавых копій твораў, якія складаюць збор музея, але і фрагментаваць і захоўваць іх у высокай якасці для далейшага выкарыстання ва ўласных крэатыўных прадуктах. Штогод адміністрацыя музея праводзіць конкурс лепшых дызайнерскіх ідэй, рэалізаваных з выкарыстаннем лічбавай калекцыі "Рэйксстудыё".
Конкурс дызайнераў Rijksstudio Award праводзіцца ўжо трэці год запар. Ён праходзіць пад дэвізам "Наша мастацтва належыць свету". Любы жадаючы можа прыняць у ім удзел. Для гэтага ён павінен стварыць уласны твор мастацтва на аснове шэдэўраў з калекцыі галерэі.