Рэната Літвінава ацаніла беларускія капялюшыкі

© Sputnik / Екатерина Чеснокова / Перайсці ў медыябанкАктрыса, рэжысёр і сцэнарыс Рэната Літвінава
Актрыса, рэжысёр і сцэнарыс Рэната Літвінава - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Вядомая актрыса і рэжысёр наведала Мінск – увечары ў яе адбудзецца сустрэча з прыхільнікамі.

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Папулярная актрыса і рэжысёр Рэната Літвінава у сераду зрабіла фатаграфію ў беларускай краме галаўных убораў і прымерыла адзін з капялюшыкаў.

Літвінава ўвечары 26 красавіка выступіць у беларускай сталіцы з творчым вечарам. Лепшыя месцы на выступ кінадзівы прыхільнікі раскупілі яшчэ за некалькі тыдняў да самага вечара.

Прыбыла Літвінава ў Мінск удзень у сераду. Акрамя традыцыйнай прагулкі па горадзе, актрыса наведала і беларускі магазін галаўных убораў, у якім прымерыла адзін з капелюшоў і зрабіла фатаграфію ў свой Instagram.

Я в прекрасном Минске) в шляпном магазине! #renatalitvinova

Публикация от Renata (@renatalitvinovaofficiall) Апр 26 2017 в 3:00 PDT

"Я ў цудоўным Мінску. У капялюшнай краме!" — падпісала здымак Літвінава.

За сваю кар'еру Літвінава знялася ў дзясятках фільмаў, сярод якіх "Краіна глухіх", "Мне не балюча", "Тры гісторыі" і іншыя. Таксама яна выступіла рэжысёрам некалькіх кінанавэл і поўнаметражных стужак "Багіня. Як я пакахала" і "Апошняя казка Рыты". Актыўна супрацоўнічае Літвінава і з галоўнай рок-спявачкай Расіі — Земфірай. Актрыса зняла для яе некалькі кліпаў, а таксама выступала рэжысёрам яе канцэртаў.

Стужка навiн
0