Sputnik Беларусь запускае акцыю #ОднаНаВсех да Дня Перамогі

© Sputnik / Виктор ТолочкоСвяточны салют на Дзень Перамогі, архіўнае фота
Святочны салют на Дзень Перамогі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Партнёрамі акцыі #ОднаНаВсех сталі тэлекампанія НТБ і сацыяльная сетка "Аднакласнікі".

МІНСК, 26 кра — Sputnik. Інфармацыйнае агенцтва і радыё Sputnik Беларусь напярэдадні Дня Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне сумесна з тэлекампаніяй НТБ і сацыяльнай сеткай "Аднакласнікі" далі старт маштабнай акцыі #ОднаНаВсех у краінах СНД і Балтыі. У межах акцыі кожны інтэрнэт-карыстальнік можа размясціць у афіцыйных акаунтах Sputnik у "Аднакласніках", а таксама на сайце НТБ і праз прыкладанне сваё відэа з выкананнем песні Булата Акуджавы "Нам нужна одна победа" і падзяліцца хэштэгам #ОднаНаВсех. Лепшыя відэа, дасланыя карыстальнікамі, будуць апублікаваныя на парталах Sputnik у СНД і Балтыі, а таксама трапяць у эфір НТБ.

У межах акцыі Sputnik запускае відэапраект з удзелам ветэранаў ВАВ, харавых калектываў, вядомых музыкантаў з краін СНД і Балтыі і рэдакцыйных каманд Sputnik. Удзельнікі праекта таксама выканаюць радкі легендарнай песні. У Дзень Перамогі, 9 мая, на сайтах Sputnik у Арменіі, Беларусі, Малдове і Кыргызстане стартуюць прамыя трансляцыі з пляцовак святочных мерапрыемстваў. Карыстальнікі сацыяльнай сеткі "Аднакласнікі" і прыкладання OK Live могуць таксама распавесці, як адзначаюць Дзень Перамогі ў іх краінах, размясціўшы трансляцыі з хэштэгам #ОднаНаВсех. Лепшыя стрымы тэлекампанія НТБ пакажа ў сваім эфіры.

Мэта праекта — захаваць памяць пра подзвіг воінаў Вялікай Айчыннай вайны і паказаць жывую сувязь пакаленняў. 9 мая ў эфіры НТБ з'явяцца першыя кліпы з хэштэгам #ОднаНаВсех. Героямі аднаго з іх стануць удзельнікі папулярнага міжнароднага дзіцячага вакальнага конкурсу НТБ і Sputnik "Ты супер!". Юныя таленты з Расіі, Азербайджана, Арменіі, Украіны, Эстоніі і Беларусі разам выканаюць любімую многімі пакаленнямі песню.

Sputnik Беларусь распачаў працу ў краіне ў снежні 2014 года. Актывы агенцтва ўключаюць інфармацыйны партал на беларускай і рускай мовах, радыёрэсурс і высокатэхналагічны мультымедыйны прэс-цэнтр. Sputnik Беларусь з'яўляецца часткай міжнароднага інфармацыйнага агенцтва і радыё з мультымедыйнымі інфармацыйнымі хабамі ў дзясятках краін. Sputnik уключае ў сябе сайты больш чым на 30 мовах, аналагавае і лічбавае радыёвяшчанне, мабільныя прыкладанні і старонкі ў сацыяльных сетках. Для падпісчыкаў навінавыя стужкі Sputnik кругласутачна выходзяць на англійскай, арабскай, іспанскай і кітайскай мовах.

НТБ — найбуйнейшая недзяржаўная тэлекампанія ў Расіі, якая ажыццяўляе федэральнае вяшчанне. З моманту першага выхаду ў эфір у кастрычніку 1993 года НТБ стабільна ўваходзіць у тройку лідэраў айчыннага тэлерынку. НТБ транслюецца ва ўсіх суб'ектах РФ, ахопліваючы 99,2% насельніцтва. Для рускамоўных гледачоў за межамі Расіі — у краінах блізкага замежжа, Еўропы і Блізкага Усходу, а таксама ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі — НТБ робіць дзве міжнародныя версіі — НТБ-Мір і НТБ-Амерыка. З моманту заснавання НТБ паспяхова стварае і развівае галоўныя тэлевізійныя жанры. Сярод праграм канала традыцыйна лідзіруюць журналісцкія расследаванні, дыскусіі на грамадска значныя тэмы і, навіны і аналітыка. Прафесіяналізм калектыву НТБ прызнаны ў Расіі і ва ўсім свеце. Штогод рэпарцёры і вядучыя НТБ атрымліваюць высокія ўрадавыя і журналісцкія ўзнагароды. Забаўляльныя праекты — вострасюжэтныя айчынныя серыялы і фільмы, сацыяльныя і забаўляльныя праграмы і шоу — не аднойчы станавіліся прызёрамі аўтарытэтных прэмій.

"Аднакласнікі" — першая ў рунэце сацыяльная сетка па колькасці відэапраглядаў. Па ўнутраных дадзеных сацсеткі ў АК здзяйсняецца каля 350 млн праглядаў у суткі. У АК даступны як UGC-кантэнт, так і кантэнт праваўладальнікаў — фільмы, серыялы, ТБ-перадачы і відэа блогераў. Разам з тым у АК ідзе прамое вяшчанне большасці расійскіх ТБ-каналаў, сацсетка таксама паказвае ў анлайн-рэжыме значныя падзеі ў краіне і свеце — ад параду на 9 мая і прэс-канферэнцый Уладзіміра Пуціна да ўручэння Нобелеўскай прэміі свету і паказаў мод. Аднакласнікі запусцілі "АК Live для медыя" ў верасні 2016 года — бясплатны інструмент, які дазваляе рэдактарам навінавых выданняў і ТБ-каналаў шукаць карыстальніцкі кантэнт для суправаджэння публікацый. Функцыя даступна ў Расіі і ва ўсім свеце. Інструмент працуе на базе сэрвісу АK Live — асобнага мабільнага прыкладання "Аднакласнікаў" для стварэння відэатрансляцыі ў рэжыме рэальнага часу. 

Стужка навiн
0