МІНСК, 27 кра — Sputnik. Авіякампанія "Белавія" і Нацыянальны аэрапорт Мінск займаюць 8 радок у спісу самых пунктуальных авіякампаній і аэрапортаў свету, паведамляецца на сайце "Белавія".
Паводле дадзеных даследчай вялікабрытанскай кампаніі OAG, "Белавія" за перыяд з кастрычніка 2016 па сакавік 2017 выканала ў тэрмін 88,8% рэйсаў, а Нацыянальны аэрапорт Мінск — 90,6%.
"Галоўныя прынцыпы развіцця авіякампаніі "Белавія" — бяспека і пунктуальнасць выканання рэйсаў. Мы імкнемся, каб пасажыр, абраўшы авіякампанію "Белавія", ведаў, што нашы спецыялісты зробяць усё, каб з пункта А ў пункт Б ён быў дастаўлены своечасова", — распавёў генеральны дырэктар ААТ "Белавія" Анатоль Гусараў.
Больш пунктуальнымі за беларусаў, паводле даследванняў OAG, сталі авіякампанія "Бове" (Францыя) — 95,94% авіярэйсаў без затрымак, "Такусіма" (Японія) — 91,64%, "Кочына" (Індыя) — 91,46%, "Ньюкасл" (Вялікабрытанія) — 91,42%, "Дортмунд" (Германія) — 90,92%, "Бірмінгем" (Вялікабрытанія) — 90,75%, "Хіло" (Гаваі) — 90,64%.
Каб трапіць у рэйтынг OAG, які складецца 2 разы на год, авіякампанія павінна выканаць ад 600 пералётаў у месяц. Выкананнем палёту ў тэрмін лічыцца вылет або прылёт з не больш чым 15-хвілінным спазненнем.
OAG — аналітычнае бюро, якое спецыялізуецца на ацэнцы дакладнасці ў сферы падарожжаў. Яно валодае найбуйнейшай у свеце базай дадзеных у авіягаліне, якая змяшчае дадзеные пра рэйсы больш чым 900 авіякампаній і больш за 4000 аэрапортаў свету.