Навукоўцы: басіст – найважнейшы ўдзельнік кожнага гурта

© Sputnik / Юлія ХвошчБасіст гурта Trubetsoy
Басіст гурта Trubetsoy - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Паводле інфармацыі амерыканскіх даследчыкаў, менавіта нізкія гукі аказваюць найбольшы ўплыў на эмацыйны стан слухача і надаюць яму ўпэўненасці ў сабе.

МІНСК, 27 кра — Sputnik. Даследчыкі высветлелі, што найважнейшым удзельнікам кожнага гурта з'яўляецца басіст, і тым самым паставілі кропку ў бясконцых спрэчках паміж бубначамі, вакалістамі і гітарыстамі наконт таго, хто робіць большы ўнёсак у стварэнні музычнага твора, паведамляе сайт Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.

Згодна з артыкулам, размешчаным на сайце, басовая партыя з'яўляецца найважнейшай у музыцы.

"Нізкі музычны тон забяспечвае найбольш вострае эмацыйнае ўспрыманне, менавіта таму басовыя партыі з'яўляюцца асновай музычнага рытму", — пішуць навукоўцы.

Паводле іх дадзеных, людзі пачынаюць танчыць і тупаць нагамі ў рытм песні менавіта пад тыя музычныя творы, дзе бас найбольш выяўлены, а не пад тыя, дзе переважаюць інструменты высокай танальнасці, такія як гітары ці ўдарныя.

"Вынікі біялагічна праўдападобнай мадэлі слыхавой перыферыі маюць на ўвазе, што нелінейная кахлеарная дынаміка ўзмацняе назіраны эфект. Перавага нізкіх нот ва ўспрыманні тлумачыць распаўсюджанасць басовых інструментаў для задання рытму ў музычнай практыцы, і дапаўняе інструменты высокай танальнасці, якія задаюць мелодыю", — тлумачаць навукоўцы.

У той жа час, іншае даследаванне ў Паўночна-Заходнім універсітэце паказала, што песні з ярка выяўленым басам прымушаюць слухача адчуваць сябе больш упэўненым.

Стужка навiн
0