МІНСК, 27 кра — Sputnik. Новае радовішча нафты было выяўлена на тэрыторыі Жлобінскага раёна Беларусі, паведамілі Sputnik у чацвер у прэс-службе Мінпрыроды.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка некалькі разоў патрабаваў ад нафтавікоў актывізаваць пошукі пакладаў вуглевадародаў у рэспубліцы, адзначаючы, што "калі ёсць нафта, то недзе павінен быць і газ". У снежні 2016 года віцэ-прэм'ер Міхаіл Русы, выступаючы ў парламенце, заявіў, што ў рэспубліцы можа быць дадаткова адкрыта некалькі радовішчаў нафты з запасамі да пяці мільёнаў тон. У студзені 2017 года ў Беларусі знайшлі новае радовішча нафты, яшчэ адно — у канцы красавіка.
"Падчас выканання Дзяржаўнай праграмы "Ахова навакольнага асяроддзя і ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў" на 2016 — 2020 гады Дзяржаўным прадпрыемствам "НПЦ па геалогіі" на Усходне-Добрагошчанскай плошчы (Жлобінскі раён, Гомельская вобласць) выяўлены новы залеж нафты", — расказалі ў Мінпрыроды ў чацвер.
Як распавялі ў ведамстве, геалагічныя запасы новай залежы нафты могуць скласці ад 350 да 800 тысяч тон. "Больш дакладная ацэнка будзе дадзена па выніках завяршэння выпрабаванняў, якія праводзяцца ў цяперашні час", — удакладнілі ў Мінпрыроды.
У апошнія тры гады "Беларуснафта" стабілізавалі здабычу нафты на ўзроўні 1,645 мільёна тон у год. Уся нафта, што набываевцца на тэрыторыі Беларусі, экспартуецца ў краіны Еўрасаюза — у асноўным у Германію.