Прэміяй Цёткі адзначаць лепшых дзіцячых аўтараў

© Sputnik / Елена ВасильеваНа прэміі Цёткі, архіўнае фота
На прэміі Цёткі, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Цырымонія ўзнагароджання за найлепшую кнігу для дзяцей у другі раз пройдзе ў Мінску.
МІНСК, 27 кра — Sputnik. Уручэнне прэміі Цёткі адбудзецца ў культурным цэнтры "Корпус" 28 красавіка, распавялі арганізатары мерапрыемства.
Прэмія імя Цёткі прысуджаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне кнігі для юных чытачоў. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 долараў.
Сёлета за прэмію будуць змагацца 38 літаратурных твораў для дзяцей і 22 мастацкіх — ілюстрацыі да дзіцячых кніг.
Сярод намінантаў пісьменнікі Уладзімір Арлоў, Алена Масла, Надзея Бука, Мікалай Плавінскі і іншыя. З поўным спісам мастакоў і літаратараў, што пазмагаюцца сёлета за прэмію, можна азнаёміцца на сайце конкурсу.
На імпрэзе можна будзе пагартаць і набыць як намінаваныя на прэмію кнігі, так і іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні.
Першая прэмія імя Цёткі была ўручана вясной 2016 года, тады ўзнагародамі былі адзначаны Надзея Ясмінска за кнігу "Сем ружаў" і мастачка Кацярына Дубовік за ілюстрацыі да гэтай кнігі.
Уручэнне прэміі адбудзецца 28 красавіка ў прасторы "Корпус", пачатак а 19-й гадзіне, уваход вольны.
Стужка навiн
0