Відэа

Відэафакт: акцыя "Чарнобыльскі шлях" прайшла ў Мінску

Падпісацца
Акцыя апазіцыі, прысвечаная 31-й гадавіне чарнобыльскай катастрофы, прайшла ў беларускай сталіцы ў сераду. Глядзіце на відэа, як праходзіла акцыя.

Удзельнікі акцыі, якіх, па розных падліках, было ад 300 да 500, сабраліся а 18:00 каля кінатэатра "Кастрычнік" і прайшлі маршам да капліцы, размешчанай у раёне плошчы Бангалор. Мерапрыемства было санкцыянаванае гарадскімі ўладамі.

Пасля хвіліны маўчання ля капліцы шэраг дэманстрантаў далучыўся да таксама дазволенага Мінгарвыканкамам мітынгу ў Кіеўскім скверы, які правяла Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ.

Супрацоўнікі міліцыі і Дзяржаўтаінспекцыі забяспечвалі бяспеку акцыі, аднак ніяк не ўмешваліся ў ход яе правядзення. Мерапрыемствы завяршыліся без затрыманьняў.

У выніку аварыі на ЧАЭС, якая адбылася 26 красавіка 1986 года, радыеактыўнаму забруджванню падвергнулася 23% тэрыторыі Беларусі, на якой знаходзілася больш за тры з паловай тысяч населеных пунктаў. Беларусь была аб'яўлена зонай экалагічнага бедства. Найбольш пацярпелымі тэрыторыямі апынуліся Гомельская, Брэсцкая і Магілёўская вобласці. "Чарнобыльскі шлях" — штогадовая акцыя апазіцыі, прымеркаваная да даты чарнобыльскай катастрофы.

Стужка навiн
0