МІНСК, 27 кра — Sputnik. Некаторыя беларускія вышэйшыя навучальныя ўстановы скарацілі сёлета прыём на шэраг эканамічных спецыяльнасцяў, распавёў журналістам у сераду начальнік упраўлення вышэйшай адукацыі Мінадукацыі Сяргей Каспяровіч.
Паводле дадзеных Мінадукацыі, у 2017-м студэнтамі стануць больш за 85 тысяч маладых людзей. З гэтай колькасці толькі каля траціны — будучыя "бюджэтнікі", а дзве траціны першакурснікаў паступяць на платную форму навучання.
Увогуле, колькасць студэнтаў будзе некалькі менш, чым летась.
"Калі казаць аб закрыцці спецыяльнасцяў, то тут ўстановы адукацыі самі прымаюць рашэнне (па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі), на якія спецыяльнасці не ажыццяўляць набор. Асобныя ВНУ сёлета скарацілі або практычна не ажыццяўляюць прыём на некаторыя эканамічныя спецыяльнасці", — распавёў у сераду Каспяровіч.
Аднак, як падкрэсліў прадстаўнік ведамства, казаць аб масавым закрыцці спецыяльнасцяў не прыходзіцца. У некалькіх універсітэтах адкрыліся новыя спецыяльнасці — у першую чаргу, інавацыйныя.
Прыёмная кампанія стартуе ў Беларусі летам, а ўжо з 2 мая пачнецца рэгістрацыя абітурыентаў на ЦТ.