МІНСК, 28 кра — Sputnik. Беларусы не толькі абмяркоўваюць анамальнае красавіцкае надвор'е, але і дзеляцца адзін з адным здымкамі з родных гарадоў, Sputnik зрабіў падборку фатаграфій з Instagram мінчукоў і гамельчукоў.
Увесь канец красавіка Мінск літаральна залівае дажджамі, а тэмпература паветра рэдка падымаецца вышэй за +7°C. З-за такога надвор'я мінчукі пачалі жартаваць наконт таго, што ў сталіцу прыйшоў кастрычнік.
Гомелю з надвор'ем на канец красавіка пашанцавала больш: ужо другі дзень тэмпература паветра тут падымаецца да +20°C. Актыўна квітнеюць дрэвы і кветкі, а жыхары абласнога цэнтра дзеляцца радасцю ў сацыяльных сетках — на зайздрасць жыхарам паўночных і ўсходніх рэгіёнаў.
Sputnik сабраў фатаграфіі мінчукоў і гамельчукоў — параўнайце розніцу ў надвор'і з розніцай у тры сотні кіламетраў.
Адзначайце на сваіх фотаздымках афіцыйны рахунак Sputnik — мы абавязкова апублікуем і вашыя здымкі.