Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве ў армію

© Sputnik / Виктор ТолочкоВаеннаслужывец, архіўнае фота
Ваеннаслужывец, архіўнае фота - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Каля 100 афіцэраў запасу будуць прызваны на ваенную службу ва Узброеныя сілы Беларусі ў 2017 годзе, на пачатку 2018 года аб выніках даложаць кіраўніку дзяржавы.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб прызыве на ваенную службу афіцэраў запасу, паведамілі ў прэзідэнцкай прэс-службе.

У адпаведнасці з указам, у бягучым годзе будзе прызвана да 100 афіцэраў запасу.

"Указ закране мужчын ва ўзросце да 27 гадоў, якія не прайшлі тэрміновую ваенную службу, службу ў рэзерве і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў прэс-службе.

Там адзначылі, што ваеннаму ведамству даручана забяспечыць прызначэнне прызваных грамадзян на воінскія пасады ў адпаведнасці з іх ваенна-уліковымі спецыяльнасцямі.

У адпаведнасці з указам, да 1 лютага 2018 года ўрад прадставіць кіраўніку дзяржавы інфармацыю аб выніках прызыву.

Стужка навiн
0