Стрыт-арт квэст у рамках праекта #Minskikot пройдзе ў Мінску

© Sputnik / Ася ПоплавскаяСтрыт-арт праект "Сакавіцкія каты"
Стрыт-арт праект Сакавіцкія каты - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Удзельнікі павінны будуць зрабіць фота каля кожнага аб'екта і апублікаваць іх у Instagram з хаштэгам #Minskikot і назвай сваёй каманды.

МІНСК, 28 кра — Sputnik. Квэст па пошуку малюнкаў мінскіх стрыт-арт мастакоў пройдзе 29 і 30 красавіка. Усе загадкі для ўдзельнікаў будуць даступныя ў паблік акаўнце праекта ў першы дзень квэста.

Нясвіжскі замак - Sputnik Беларусь
"Ноч музеяў" у Нясвіжы перанясе ў Заходнюю Беларусь міжваенных часоў

У маршрут увойдуць не толькі каты, якія ўпрыгожылі трансфарматарныя будкі горада ў 2015 і 2017 гадах, увесь квэст праекта #Minskikot будзе складацца з 14 кропак, уключаючы некалькі самых папулярных аб'ектаў вулічнага мастацтва ў Мінску.

Любы жадаючы зможа бясплатна прыняць удзел і прайсці маршрут. Каб паспяхова завяршыць квэст, трэба будзе паслядоўна разгадаць 14 задач і падказак.

Удзельнікі павінны будуць зрабіць фота каля кожнага аб'екта і апублікаваць іх у Instagram з хаштэгам #Minskikot і назвай сваёй каманды, альбо пацвердзіць праходжанне задачы, выслаўшы фота ўсёй каманды каля кропкі на тэлефонны нумар +375 (44) 709-86-14.

Першыя пяць каманд, якія хутчэй за ўсё пройдуць усе 14 этапаў квэста, а таксама тыя, чые фатаграфіі ў сацыяльных сетках збяруць найбольшую колькасць "лайкаў", атрымаюць прызы ад арганізатараў.

Стужка навiн
0